Гродна-93
беларускі баскетбольны клуб
«Гродна-93» — беларускі баскетбольны клуб, заснаваны ў 1993 годзе. Выступае ў чэмпіянаце Беларусі па баскетболе сярод мужчын. З’яўляецца васьміразовым чэмпіёнам Беларусі, а таксама 7 разоў выйграваў кубак краіны. Удзельнік групавога раўнда Кубка Корача.
Гродна-93 | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Заснаваны | 1993 | ||
Краіна | |||
Горад | Гродна | ||
Трэнер | Дзмітрый Кузьмін | ||
Сайт | grodno93.by | ||
Форма | |||
|
Дасягненні правіць
Чэмпіянат Беларусі па баскетболе
- Чэмпіён (8): 1995/1996, 1997/1998, 1998/1999, 1999/2000, 2000/2001, 2001/2002, 2002/2003, 2003/2004.
- Сярэбраны прызёр (14): 1994/1995, 1996/1997, 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2022/2023.
- Бронзавы прызёр (4): 2007/2008, 2017/2018, 2019/2020, 2021/2022.
Еўракубкі правіць
6 верасня 1995 года клуб дэбютаваў у Кубку Корача. Прайграўшы ў матчах папярэдняга раўнду каманда скончыла выступленне на турніры. Зноў выступаючы ў Кубку Корача 1999/2000 «Гродна-93» упершыню выйшаў у групавую стадыю і на сваёй пляцоўцы абыграў будучага ўдзельніка 1/16 фіналу, аднаго з лідараў чэмпіянату Расіі казанскі УНІКС (80:72). Апошні выступ клуба на еўрапейскай арэне, адбыўся ў сезоне 2001/2002.
Статыстыка выступленняў правіць
Склад правіць
- Актуальны на сезон 2020—2021 года[1]
Галоўныя трэнеры правіць
Фарм-клубы правіць
Зноскі
Спасылкі правіць
|