Гродна (тэлерадыёкампанія)
Тэлерадыёкампанія «Гродна» (скар. ТРК «Гродна») — абласная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, уваходзіць у НДТРК.[1] Праграмы ТРК «Гродна» прадстаўлены на канале «Беларусь 4. Гродна»: навіны, інфармацыйна-аналітычныя, забаўляльныя, пазнавальныя перадачы, а таксама праграмы, прысвечаныя спорту, культуры, што асвятляюць прававыя аспекты жыцця.
ТРК «Гродна» | |
---|---|
Тэлерадыёкампанія «Гродна» | |
![]() | |
Краіна |
![]() |
Зона вяшчання |
![]() |
Мова вяшчання | беларуская, руская |
Цэнтр кіравання | Гродна |
Дата пачатку вяшчання | 26 снежня 1968 |
Уладальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўнікі | Мікалай Мікалаевіч Мельячэнка |
Сайт | tvgrodno.by |
Гісторыя правіць
У 1944 годзе было створана гродзенскае абласное радыё. 26 снежня 1968 года ўпершыню ўбачылі свет тэлепраграмы абласной студыі тэлебачання. Праграмы тэлерадыёкампаніі «Гродна» прадстаўлены на нацыянальных тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 24». 9 кастрычніка 2015 года быў дадзены старт уласнаму тэлеканалу «Беларусь 4. Гродна», які вяшчае 16 гадзін у суткі і знаёміць гледачоў з актуальнымі падзеямі Гродзенскай вобласці. Радыёэфір прадстаўлены радыёстанцыяй «Радыё Гродна», якую можна пачуць у Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай абласцях, а таксама ў суседніх рэгіёнах Літвы і Польшчы. Таксама, дзякуючы інтэрнэт-вяшчанню «РГ» даступна па ўсім свеце. Створана польскамоўнае вяшчанне — радыё «RSI», якое працуе ў эфіры дзве гадзіны штодня для палякаў Беларусі.[2] Тэлерадыёкампанія мае прызы і перамогі на розных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях.
Праграмы правіць
- «Просто утро»
- «Окна города»
- «ArtКод»
- «Тропы»
- «Семья»
- «Чемодан»
- «Эрудиты и не только»
- «Сезон удачи»
- «По секрету всему свету»
- «Спорткурьер»
- «Пульс»
- «Открытый вопрос»
- «Ізноў толькі па пятніцах»
- «Надежда на село»
- «В объективе натуралиста»
- «Вопрос здоровья»
- «Диалоги о спорте»
- «Эврика»
- «Коложский источник»
- «Архив»
- «Наши проекты»
Кіраўніцтва правіць
- Мікалай Мельячэнка — дырэктар
- Уладзімір Жудро — галоўны інжынер
Зноскі
- ↑ Пра кампанiю(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 27 чэрвеня 2018.
- ↑ Тэлерадыёкампанія «Гродна» распачала радыёвяшчанне на польскай мове(недаступная спасылка). Твой стыль (6 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 27 чэрвеня 2018.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйны сайт(недаступная спасылка)
- Афіцыйная старонка ТРК «Гродна» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- ТРК «Гродна» на YouTube