Грубіян

персанаж нямецкага фальклору

Святы Грубія́н або Святы Грабія́н (сярэдневяковая лаціна: Sanctus Grobianus, у нямецкай форме — Grobian) — персанаж нямецкага фальклору, выдуманы заступнік вульгарных і грубых людзей. Яго імя паходзіць ад сярэдневерхненямецкага grob або grop, што азначае грубы або вульгарны. Старажытнаверхнегерманскае роднаснае — gerob, gerop. Такім чынам «грубіян» і родасныя яму словы перайшлі ў беларускую і іншыя мовы (у прыватнасці, славянскія) як завуаляванае слова для любога грубага, неахайнага або блазнаватага чалавека.

Лагатып Вікіслоўнікі
Лагатып Вікіслоўнікі

Гісторыя правіць

 
Карабель дурняў

Сатырык Себасцьян Брант (1457—1521) у сваёй знакамітай паэме «Карабель дурняў» (ням.: Das Narrenschiff, 1494) разглядаў Святога Грубіяна як заступніка грубых манер[1][2]. «Карабель Дурняў» апісвае пакланенне гэтаму новаму святому.

Яго можна знайсці, ператворанага ў свінню, у «Братэрстве нягоднікаў» (Die Schelmenzunft) Томаса Мурнера (Die Schelmenzunft) у 1512 годзе. Невялікая брашура, выдадзеная ў 1538 годзе, таксама мела назву: Grobianus Tischzucht (або малы Грубіян) — яна адрасавалася Братам Поршэры.

Але менавіта Фрыдрых Дэдэкінд (1524—1598), вучань Філіпа Меланхтана, які неўзабаве стаў лютэранскім пастарам, унёс вырашальны ўклад у развіццё таго, што пазней было названа «грубіянствам»[3]. У 1549 годзе ён апублікаваў паэму ў дзвюх кнігах пад назвай «Grobianus» (трэцяя кніга была дададзена ў 1552 годзе). Гэта паэма на лаціне складаецца з элегічных куплетаў. Ён іранічна падае правілы хамства: «Паколькі людзі ніколі не былі так дрэнна выхаваны, як з тых часоў, як іх вучылі добрым манерам у трактатах цывілізаванасці, — з некаторай жорсткасцю пісаў Дэдэкінд, — давайце прывіваць ім кепскія манеры, і хто ведае, ці не зменіцца іх мараль, не палепшыцца?»[4]

«Grobianus» была перакладзена на народную нямецкую мову яшчэ ў 1551 годзе Каспарам Шайтам. Гэта быў вольны пераклад, у прадмове якога фігуруюць «Майстар Грубіянус» і яго жонка Грубіяна. Менавіта дзякуючы гэтаму перакладу персанаж дакладна ўваходзіць у нямецкі фальклор. У літаратуры ён сустракаецца, у прыватнасці, у «Geschichtklitterung» Ёгана Фішарта, які ёсць вольным перакладам Гарганцюа Рабле. Грубіянства і пантагруэлізм сустракаюцца тут упершыню.

У 1558 годзе ў Кёльне ён апублікаваў «Grobianus et Grobiana: sive, de morum simplicitate, libri tres». Тут Грубіян — дарадца, які вучыць людзей, як пазбягаць дрэнных манер, абжорства і п’янства.

Пераклады на іншыя мовы правіць

Паэма Дэдэкінда некалькі разоў перакладаецца: зноў на нямецкай (1567 і 1640), на венгерскай (1592), на англійскай (1609 і 1739), на польскай (1637), на чэшскай (1647)[5].

У 1605 годзе праца Дэдэкінда з’явілася ў Англіі як The Schoole of Slovenrie: Or, Cato turned wrong side outward. Школа (The Schoole) уяўлялася як месца, дзе загадвалі зашмальцаванымі пальцамі хапаць самыя смачныя порцыі любой стравы і выхопліваць ежу, якая належыць таварышам па абедзе. Стрымліванне жадання мачыцца, выпускаць газы і ванітаваць лічыцца шкодным для здароўя, таму трэба свабодна займацца ўсімі трыма відамі дзейнасці.

Уплыў і інтэрпрэтацыі правіць

Праца натхніла Томаса Дэкера на напісанне «The Guls Horne-Booke» (1609).

Нямецкі пісьменнік Мельхіёр Мейр ёсць аўтарам твора «Gespräche mit einem Grobian» (Размовы з Грубіянам, 1866).

Алегорыя Себасцьяна Бранта была перакладзена на англійскую мову Аляксандрам Барклаем і Генры Уотсанам як «Карабель дурняў» у 1509 годзе.

У той жа час, гэты нерафінаваны гумар не ўсім даспадобы. Карл Маркс апісвае грубіянства як сумнеўнае адгалінаванне нямецкай дробнай буржуазіі. Фактычна, пасля Норберта Эліяса[6] — каментатары ў асноўным цікавіліся яго гістарычным і сацыялагічным значэннем, звязваючы яго са з’яўленнем сярэдняга класа ў Германіі эпохі Адраджэння[7].

Зноскі

  1. Roper, Lyndal (April 2010). "Martin Luther's Body: The "Stout Doctor" and His Biographers". The American Historical Review [англійская]. 115 (2): 351–384. doi:10.1086/ahr.115.2.351. ISSN 0002-8762.
  2. Parsons, Ben (2011-03-01). "'Verray goddes apes':Troilus, Seynt Idiot, and Festive Culture". The Chaucer Review [англійская]. 45 (3): 275–298. doi:10.5325/chaucerrev.45.3.0275. ISSN 0009-2002.
  3. Французскі тэрмін «grobianisme» таксама можна перакладаць як «грубіяніз» або «грабіянізм». Выбар упаў на больш уласцівую беларускай літаратурнай мове форму.
  4. Вытрымка Архівавана 28 чэрвеня 2012. з французскага перакладу (Grobianus. Petit cours de muflerie appliquée pour goujats débutants ou confirmés, Парыж, Les Belles Lettres, «Le Miroir des humanistes», 2006)
  5. Бібліяграфія перакладаў: Eberhard Doll. DEDEKIND, Friedrich (ням.). — Т. 20. — С. 373-379.
  6. N. Elias. La Civilisation des mœurs (фр.). — Парыж: Calmann-Lévy, 2002. — С. 160 і 491.
  7. Barbara Corell. The End of Conduct. Grobianus and the Renaissance Text of the Subject (англ.). — Нью-Ёрк: Ithaca, 1996.

Літаратура правіць

  • Род Эванс (Rod Evans). The Gilded Tongue (англ.). — Цынцынаці: Writers Digest Books, 2006. — С. 59.

Спасылкі правіць