Груд

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Груд, Пухавіцкі раён)

Груд[1] (трансліт.: Hrud, руск.: Груд) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Вёска
Груд
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Рыбцы
Новы Груд
Насельніцтва
  • 5 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Груд на карце Беларусі ±
Груд (Беларусь)
Груд
Груд (Мінская вобласць)
Груд

Гісторыя правіць

У пачатку XIX стагоддзя вёска Груды ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. Упамінаецца ў 1816 годзе пры пераліку населеных пунктах Дрычынскага праваслаўнага прыходу. У 1858 годзе вёска Дукорскай воласці Ігуменскага павета.

Пазней згадваецца і абазначаецца на картах як вёска Рыбцы, адносілася да маёнтка Кастрынь, у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе праведзена калектывізацыя, створаны калгас «Новы Груд».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У жніўні 1943 года былі спалены ўсе 20 дамоў вёскі, забіты адзін чалавек[3]. Пасля вайны вёска адноўлена.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[4].

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 6 двароў, 31 жыхар
  • 1816 год — 5 двароў, каля 30 жыхароў[5]
  • 1858 год — 23 рэвізскія душы
  • 1897 год — 13 двароў, 79 жыхароў
  • 1917 год — 15 двароў, 86 жыхароў
  • 1926 год — 18 двароў, 104 жыхары
  • 2002 год — 9 двароў, 14 жыхароў
  • 2009 год — 8 жыхароў
  • 2019 год — 5 жыхароў[6]

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. SgKP 1889, с. 52.
  3. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 9 красавіка 2024.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Памяць 2003, с. 696.
  6. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 9 красавіка 2024.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць