Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатра і кіно імя Шата Руставелі

Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатра і кіно імя Шота Руставелі (груз. საქართველოს შოთა რუსთაველის თეატრისა და კინოს სახელმწიფო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тбілісі.

Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатра і кіно імя Шота Руставелі
груз. საქართველოს შოთა რუსთაველის თეატრისა და კინოს სახელმწიფო უნივერსიტეტი
Арыгінальная назва груз. საქართველოს შოთა რუსთაველის თეატრისა და კინოს სახელმწიფო უნივერსიტეტი
Міжнародная назва англ.: Shota Rustaveli Theatre and Film University
Заснаваны 1939
Размяшчэнне Тбілісі
Сайт tafu.edu.ge
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Вучэльня была адкрыта ў Тбілісі ў 1939 годзе на базе драматычных студый, якія існавалі пры тэатрах імя Шата Руставелі і імя К. Марджанішвілі. З 1939 па 1949 год дырэктарам інстытута быў Акакій Хорава. У 1970-я гады ва ўніверсітэце з'явіўся факультэт кіно і тэлебачання. З 1978 года ўніверсітэт праводзіць Міжнародны фестываль студэнцкіх фільмаў і Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатральных работ.

Структура правіць

  • Факультэт драмы
  • Факультэт кіно і тэлебачання
  • Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук, бізнеса і менеджмента
  • Факультэт грузінскіх народных спеваў і харэаграфіі

Спасылкі правіць