Грунвальд (летнік)

(Пасля перасылкі з Грунвальд, летнік)

Грунвальд — першы беларускамоўны дзіцячы летнік[1], праводзімы ў 1990-93 гг. на базе дзіцячага лагера адпачынку «Дружба», у пас. Энергетыкаў, (Дзяржынскі раён). Летнік названы ў гонар Грунвальдскай бітвы. Арганізаваны Гарадскім бацькоўскім камітэтам (ГБК) мінскіх беларускамоўных класаў і школ.

«Грунвальд»
Адрас Мінская вобласць, Койданаўскі раён, пас. Энергетыкаў
Тып арганізацыі Дзіцячы аздараўленчы летнік
Афіцыйная мова беларуская
Кіраўнікі
Дырэктар Алесь Лозка
Заснаванне
Дата заснавання 1990
Ліквідацыя
Дата скасавання 1993
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Летнік «Грунвальд» быў арганізаваны Гарадскім бацькоўскім камітэтам[2][3] мінскіх беларускамоўных класаў і школ на базе дзіцячага лагера адпачынку «Дружба», у пас. Энергетыкаў, (Дзяржынскі раён Мінская вобласць). Грошы на гэтую справу выдзеліў Мінскі абласны савет прафсаюзаў.

Першы заезд адбыўся ў жніўні 1990 г. Апошні ў 1993 г. Усе заезды адбываліся раз у год, у жніўні месяцы. Назва «атрады» была заменена на «харугвы». Усяго было чатыры харугвы: Мінская, Полацкая, Віленская і Наваградская. Харугвы насілі назвы гарадоў, але гэта не тычылася паходжання дзяцей менавіта з іх. Дзяцей было за дзвесце чалавек у змену. Галоўным чынам гэта былі вучні Мінскіх беларускіх класаў і школ. У летніку былі створаны ўсе ўмовы для адпачынку: шасціразовае харчаванне, вандроўкі ў Нясвіж ды на радзіму Якуба Коласа, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, конкурсы ды гульні . Уся выхаваўчая работа ў «Грунвальдзе» вялася толькі на беларускай мове. За завадатараў і выхавацеляў былі студэнты, настаўнікі, а таксама сябры ГБК мінскіх беларускамоўных класаў і школ.

Сярод мерапрыемстваў, якія праводзілі (апроч такіх, як Дзень Нептуна, ці Дзень жарту), галоўнай падзеяй было адзначэнне Грунвальдскай бітвы.

Удзельнікі летніка прымалі ўдзел у 1992 г. у археалагічных раскопках пад кіраўніцтвам Ю. Зайца балцкага неўмацаванага селішча ІХ-ХІІІ ст. пад Мінскам. Дзяўчыне Юліі Качанавай пашчасціла знайсці падчас раскопак пярсцёнак прыкладна XIII стагоддзя.

У 1992 г. на тэрыторыі летніка «Грунвальд» размяшчаўся на ўскрайку намётны скаўцкі лагер «Лясун» Аб'яднання беларускіх скаўтаў. Скаўты ўнеслі вялікую разнастайнасць у жыццё «Грунвальда» скаўцкімі гульнямі і забавамі.

Кіраўніцтва, выхаванцы і госці летніка правіць

 
Старэйшая харугва, 1990 год. Крайні справа — старэйшы завадатар Алесь Шалевіч. Унізе ў цэнтры завадатар Вадзім Чарнышоў, злева за ім Алег Грушэцкі, лявей Арцём Чарнышоў, лявей Мікола Гракаў, лявей Антось Кузьміч, сядзіць другая злева — Юлія Качанава

Дырэктарам летніка быў Алесь Лозка, намеснікам — Алесь Шалевіч.

Некаторыя з завадатараў і выхавацеляў: Алесь Станкевіч (старэйшы завадатар, старшыня Мінскай суполкі БЗВ), Зміцер Марчук, Ксенія Дзягілява (мастачка), Віктар Івашкевіч (адзін з лідараў БНФ), Вольга Цярэшчанка (бард-спявачка), Генадзь Вінярскі (дырэктар і заснавальнік выдавецтва «Кнігазбор»), Святлана Дзядова, Валеры Пазнякевіч (філолаг), Вольга Харламава (палітолаг), Андрэй Вашкевіч (супрацоўніка газет «Культура», «БДГ», «Народная Воля»), Алена Леановіч, Алена Панада, Сяржук Шаўцоў і інш..

Найбольш вядомыя з выхаванцаў з першага заезду: Алег Грушэцкі (пісьменнік, адзін з арганізатараў Аб'яднання беларускіх скаўтаў; нашчадак удзельніка Грунвальдскай бітвы, кароннага харунжыя Мацея Грушэцкага), Мікола Гракаў (скаўт-канцлер Аб'яднання беларускіх скаўтаў; перакладчык[4][5]дыякан Рымска-Каталіцкай Царквы[6]), Антон Кузьміч (перакладчык), Юлія Качанава (адзін з аўтараў тэлеперадачы «Існасць» на БТ) [7].

Вядомыя госці — бард Сяржук Сокалаў-Воюш, пісьменнік Кастусь Тарасаў, гісторыкі Валянцін Голубеў, Анатоль Грыцкевіч і Георгій Штыхаў, ксёндз Ян Матусевіч.

У 1992 г. адным з арганізатараў дзіцячага летніка «Грунвальд» была Арына Вячорка (навуковы супрацоўнік Лабараторыі філасофіі і гісторыі адукацыі Беларускага Нацыянальнага інстытута адукацыі).

Фотагалерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Газ. «Наша слова», № 6, Жнівень, 1990 г., стар. 8: «Беларускі аазіс», Л. Чарон.
  • Газ. «Літаратура і Мастацтва», № 34 (3548), 24 жніўня 1990 г., стар. 4: «Пад ветразем „Грунвальда“», Анатоль Каляда.
  • Лозка А.Ю. Летнік «Грунвальд» // Беларускі скаўтынг. — Мінск: Полымя, 1997. — С. 36—39. — 188 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-07-0213-3.