Грунвальд (летнік)
Грунвальд — першы беларускамоўны дзіцячы летнік[1], праводзімы ў 1990-93 гг. на базе дзіцячага лагера адпачынку «Дружба», у пас. Энергетыкаў, (Дзяржынскі раён). Летнік названы ў гонар Грунвальдскай бітвы. Арганізаваны Гарадскім бацькоўскім камітэтам (ГБК) мінскіх беларускамоўных класаў і школ.
«Грунвальд» | |
---|---|
| |
Адрас | Мінская вобласць, Койданаўскі раён, пас. Энергетыкаў |
Тып арганізацыі | Дзіцячы аздараўленчы летнік |
Афіцыйная мова | беларуская |
Кіраўнікі | |
Дырэктар | Алесь Лозка |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1990 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1993 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЛетнік «Грунвальд» быў арганізаваны Гарадскім бацькоўскім камітэтам[2][3] мінскіх беларускамоўных класаў і школ на базе дзіцячага лагера адпачынку «Дружба», у пас. Энергетыкаў, (Дзяржынскі раён Мінская вобласць). Грошы на гэтую справу выдзеліў Мінскі абласны савет прафсаюзаў.
Першы заезд адбыўся ў жніўні 1990 г. Апошні ў 1993 г. Усе заезды адбываліся раз у год, у жніўні месяцы. Назва «атрады» была заменена на «харугвы». Усяго было чатыры харугвы: Мінская, Полацкая, Віленская і Наваградская. Харугвы насілі назвы гарадоў, але гэта не тычылася паходжання дзяцей менавіта з іх. Дзяцей было за дзвесце чалавек у змену. Галоўным чынам гэта былі вучні Мінскіх беларускіх класаў і школ. У летніку былі створаны ўсе ўмовы для адпачынку: шасціразовае харчаванне, вандроўкі ў Нясвіж ды на радзіму Якуба Коласа, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, конкурсы ды гульні . Уся выхаваўчая работа ў «Грунвальдзе» вялася толькі на беларускай мове. За завадатараў і выхавацеляў былі студэнты, настаўнікі, а таксама сябры ГБК мінскіх беларускамоўных класаў і школ.
Сярод мерапрыемстваў, якія праводзілі (апроч такіх, як Дзень Нептуна, ці Дзень жарту), галоўнай падзеяй было адзначэнне Грунвальдскай бітвы.
Удзельнікі летніка прымалі ўдзел у 1992 г. у археалагічных раскопках пад кіраўніцтвам Ю. Зайца балцкага неўмацаванага селішча ІХ-ХІІІ ст. пад Мінскам. Дзяўчыне Юліі Качанавай пашчасціла знайсці падчас раскопак пярсцёнак прыкладна XIII стагоддзя.
У 1992 г. на тэрыторыі летніка «Грунвальд» размяшчаўся на ўскрайку намётны скаўцкі лагер «Лясун» Аб'яднання беларускіх скаўтаў. Скаўты ўнеслі вялікую разнастайнасць у жыццё «Грунвальда» скаўцкімі гульнямі і забавамі.
Кіраўніцтва, выхаванцы і госці летніка
правіцьДырэктарам летніка быў Алесь Лозка, намеснікам — Алесь Шалевіч.
Некаторыя з завадатараў і выхавацеляў: Алесь Станкевіч (старэйшы завадатар, старшыня Мінскай суполкі БЗВ), Зміцер Марчук, Ксенія Дзягілява (мастачка), Віктар Івашкевіч (адзін з лідараў БНФ), Вольга Цярэшчанка (бард-спявачка), Генадзь Вінярскі (дырэктар і заснавальнік выдавецтва «Кнігазбор»), Святлана Дзядова, Валеры Пазнякевіч (філолаг), Вольга Харламава (палітолаг), Андрэй Вашкевіч (супрацоўніка газет «Культура», «БДГ», «Народная Воля»), Алена Леановіч, Алена Панада, Сяржук Шаўцоў і інш..
Найбольш вядомыя з выхаванцаў з першага заезду: Алег Грушэцкі (пісьменнік, адзін з арганізатараў Аб'яднання беларускіх скаўтаў; нашчадак удзельніка Грунвальдскай бітвы, кароннага харунжыя Мацея Грушэцкага), Мікола Гракаў (скаўт-канцлер Аб'яднання беларускіх скаўтаў; перакладчык[4][5], дыякан Рымска-Каталіцкай Царквы[6]), Антон Кузьміч (перакладчык), Юлія Качанава (адзін з аўтараў тэлеперадачы «Існасць» на БТ) [7].
Вядомыя госці — бард Сяржук Сокалаў-Воюш, пісьменнік Кастусь Тарасаў, гісторыкі Валянцін Голубеў, Анатоль Грыцкевіч і Георгій Штыхаў, ксёндз Ян Матусевіч.
У 1992 г. адным з арганізатараў дзіцячага летніка «Грунвальд» была Арына Вячорка (навуковы супрацоўнік Лабараторыі філасофіі і гісторыі адукацыі Беларускага Нацыянальнага інстытута адукацыі).
Фотагалерэя
правіць-
Узняцце сцяга на адкрыцці 1-га Беларускамоўнага дзіцячага летніка Грунвальд, 1990. Спіной — Алег Грушэцкі, тварам — Змiцер Марчук
-
Выхавацелі, завадатары і выхаванцы летніка Грунвальд, 1990. Унізе злева направа — Мікола Гракаў, Алег Грушэцкі, праз дзяўчыну — Зміцер Марчук, Сяржук Шаўцоў. Уверсе з крыжом на кашулі — Ксенія Дзягілява, побач Уладзімір Панада
-
Выхавацелі, завадатары і выхаванцы летніка Грунвальд. Здымак у канцы змены. 1990. Сядзіць другі справа бард Сяржук Сокалаў-Воюш
-
Падрыхтоўка да святкаваньня перамогі ў Грунвальдскай бітве, 1990
-
«Конь» з Вітаўтам на святкаванні Грунвальдскай бітвы, 1990
-
Святкаваньне перамогі ў Грунвальдскай бітве, 1990
-
Экскурсія ў Нясвіж, старэйшая харугва, 1990
-
Адкрыццё Беларускамоўнага дзіцячага летніка «Грунвальд», 1991
-
У ролі князя Вітаўта — Зміцер Марчук на свяце перамогі ў Грунвальдскай бітве, 1991
-
Вітаўт з князёўнай на свяце перамогі ў Грунвальдскай бітве, 1991
-
Дзень жарту, 1992
-
Удзел у археалагічных раскопках, 1992
-
Удзельнікі скаўцкага лагера «Лясун», 1992
-
Гульні скаўтаў (перадача чалавека праз «павуціну»), 1992
Зноскі
- ↑ Мазурына Н.Г. Тэарытычны раздзел. Тэма 1. Народная педагогіка, этнапедагогіка: сутнасць, гістарычнае развіццѐ // Народная педагогіка. — Мн.: БДПУ імя М. Танка, 2015. — С. 7. — 70 с.
- ↑ Ад ТБШ з Заходняй Беларусі да сённяшняга РГА «ТБШ»: 90 год Архівавана 22 сакавіка 2013.. Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны
- ↑ Народная педагагіка і сутнасць новай мадэлі дашкольнага навучання і выхавання НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ «Этнасад»
- ↑ Гісторыя дзейнасці секцыі
- ↑ Адраджэнне і сучаснасць залатагорскай парафіі Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ Пяць семінарыстаў атрымалі ў Мінску дыяканскае пасвячэнне
- ↑ Передачи Первого канала Архівавана 27 лютага 2010.
Літаратура
правіць- Газ. «Наша слова», № 6, Жнівень, 1990 г., стар. 8: «Беларускі аазіс», Л. Чарон.
- Газ. «Літаратура і Мастацтва», № 34 (3548), 24 жніўня 1990 г., стар. 4: «Пад ветразем „Грунвальда“», Анатоль Каляда.
- Лозка А.Ю. Летнік «Грунвальд» // Беларускі скаўтынг. — Мінск: Полымя, 1997. — С. 36—39. — 188 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-07-0213-3.