Адкрыць галоўнае меню

Стварэнне групы армій. Кампанія на ЗахадзеПравіць

Група армій «A» была сфарміравана ў кастрычніку 1939 г. у Рэйнланд-Пфальцы падчас Дзіўнай вайны з 12-й і 16-й армій. У сувязі з падрыхтоўкай наступа на Францыю ў маі 1940 г. у групу былі дададзены 2-я і 4-я армія. Усяго ў групе да таго моманту было 45 дывізій (з іх 7 танкавых і матарызаваных).

Па плану «Гельб» групе «А» адводзілася вырашальная роля пры уварванні ў Францыю. Злучэння вермахта, якія ўваходілі ў склад групы, перайшлі Ардэны, нанеслі ўдар у кірунку Ла-Манша і былі спынены ў Дзюнкерка. У другім перыядзе кампаніі ў Францыі групе армій «А» былі падпарадкаваны ўсе танкавыя і матарызаваныя дывізіі. Пасля падпісання капітуляцыі французскай арміі, на аснове штаба групы армій «А» была створана Камандаванне «Захад».

Усходнееўрапейскі тэатрПравіць

Пасля паразы Чырвонай Арміі пад Харкавам, Гітлер падзяліў групу армій «Поўдзень» на дзве часткі: «А» і «Б». Група «А» прызначалася для наступу на Паўночны Каўказ з мэтай захопу нафтавых палёў зблізку Грознага і Баку. 11-я армія, якая ўваходзіла ў склад групы армій «А», вылучалася для штурму Севастопаля[1]. Падчас летняга наступу 1942 г. часткам германскай арміі атрымалася захапіць практычна ўвесь Паўночны Каўказ, уключаючы стратэгічна важны порт- Новарасійск. Незадаволены тэмпамі наступу, Адольф Гітлер адхіліў ад камандавання групай фельдмаршала Ліста і на працягу двух месяцаў асабіста ажыццяўляў кіраўніцтва арміямі са сваёй стаўкі ў Вінніцы. Аднак, да лістапада 1942 г. наступ армій групы «А» было спынена на мяжы Каўказскага хрыбта. Пасля паразы нямецкіх войскаў пад Сталінградам, над войскамі групы армій «А» навісла пагроза акружэння. У студзене - лютым 1943 г. нямецкія войскі арганізавана адышлі на Таманскі паўвостраў, адкуль былі выбіты толькі да кастрычніка 1943 г.[2]. У другой палове 1943 г. падраздзялення групы армій «А» трымалі абарону ў Крыму і ў Паўднёвай Украіне. У 1944 г., у выніку праводжаных савецкімі войскамі аперацыі па вызваленні Правабярэжнай Украіны, група армій «А» панесла вялікія страты і была пераназвана ў групу армій «Паўднёвая Украіна».

КамандуючыяПравіць

Баявы склад групы армій «А»Правіць

Май 1940 г.Правіць

Жнівень 1942 г.Правіць

Кастрычнік 1943 г.Правіць

Сакавік 1944 г.Правіць

Кастрычнік 1944 г.Правіць

Студзень 1945 г.Правіць

ЛітаратураПравіць

  • Буркхарт, Мюллер-Гиллебранд. Сухопутная армия Германии, 1939—1945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4
  • Залесский К.А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия.Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0

Зноскі

  1. Севастопаль паў напачатку ліпеня 1942 г.; пасля гэтага частка 11-й арміі разам з Манштэйнам была пераведзена ў групу армій «Поўнач», а іншая частка была падзелена паміж групай армій «Цэнтр» і групай армій «Поўдзень» (Група «А»)
  2. На Таманскі паўвостраў адышла толькі 17-я армія; 1-я танкавая армія са складу групы «А» была адведзена праз Растоў-на-Доне ў канцы студзеня 1943 г.