Група армій Макензена
Гру́па а́рмій Маке́нзена (ням.: Heeresgruppe Mackensen) — воінскае аб’яднанне Імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны, якая дзейнічала ў Сербіі ў перыяд з 18 верасня 1915 года да 11 кастрычніка 1916 года пад камандаваннем генерал-фельдмаршала Аўгуста фон Макензена.
Heeresgruppe Mackensen Група армій Макензена | |
---|---|
Гады існавання | 18 верасня 1915 — 1918 |
Краіна | Германская імперыя |
Тып | Пяхота |
Удзел у | Першая сусветная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Аўгуст фон Макензен |
Адпаведна новым камандуючым яна была перайменавана 11 кастрычніка 1916 года ў групу армій Белава, а 23 красавіка 1917 года ў групу армій Шольца.
1915—1916 гады
правіцьГрупа арміі была сфармавана ў верасні 1915 года для ўварвання ў Сербію. Аперацыя пачалася 7 кастрычніка і пад канец студзеня 1916 года ўся тэрыторыя Сербіі, Чарнагорыі і вялікая частка Албаніі была ў руках Цэнтральных дзяржаў. Пасля гэтага фронт стабілізаваўся на македонска-грэчаскай мяжы.
Баявы склад ў 1915—1916 гады
правіць- Германская 11-я армія (пад камандаваннем Макса фон Гальвіца)
- Балгарская 1-я армія (Клімент Баяджыеў)
- Аўстра-венгерская 3-я армія (Герман Кёвес фон Кёвесгаза)
Балгарская 2-я армія таксама прымала ўдзел у нападзенні на Сербію, але яна заставалася пад прамым кантролем балгарскага камандавання.
1916—1918 гады
правіць30 ліпеня 1916 года фельдмаршал Макензен быў пераведзен на Румынскі фронт і Група армій часова апынулася пад камандаваннем Балгарскага генштабу.
11 кастрычніка 1916 года Ота фон Белаў быў прызначаны новым камандуючым і Група армій атрымала назву Група армій Белава (ням.: Heeresgruppe Below).
23 красавіка 1917 года фон Белаў быў заменены Фрыдрыхам фон Шольцам і Група армій атрымала назву Група армій Шольца (ням.: Heeresgruppe Scholtz).
Баявы склад ў 1916—1918 гады
правіць- Германская 11-я армія (пад камандаваннем Арнольда фон Вінклера, пераемнік — Куна фон Штойбен)
- Балгарская 1-я армія (Клімент Баяджыеў, пераемнік — Дзімітар Гешаў)
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіцьЛітаратура
правіцьРаздзел артыкула яшчэ не напісаны. |