Грыгорый Балгарын
Грыго́рый Балга́рын (?, Балгарыя — 1472 або 1473) — царкоўны дзеяч ВКЛ, адзін з першых прыхільнікаў уніі з каталіцкай царквой. Вучань і паплечнік мітрапаліта Ісідара.
Грыгорый Балгарын | |
---|---|
Дзейнасць | святар |
Нараджэнне |
2 тысячагоддзе |
Смерць |
1474 |
Пахаванне |
Пасля заключэння Фларэнційскай уніі 1439 разам з Ісідарам уцёк з Масквы ў Рым, з 1452 y Канстанцінопалі. У 1458 пасвячоны канстанцінопальскім патрыярхам-уніятам Грыгорыем Мамой y мітрапаліта 9 заходніх епархій Рускай праваслаўнай царквы з тытулам архіепіскапа кіеўскага, літоўскага і Ніжняй (Малой) Русі з рэзідэнцыяй y Навагрудку. Такі тытул сведчыў аб прэтэнзіях мітрапаліта на кананічную ўладу над усёй тэрыторыяй былой Кіеўскай Русі. He згаджаючыся з гэтым, мітраполія ў Маскве ў 1459 стала афіцыйна называцца не кіеўскай, a маскоўскай. Падзел паміж дзвюма цэрквамі стаў канчатковым.
Прызнаючы Грыгорыя Балгарына мітрапалітам, духавенства і вернікі ВКЛ саму унію не прынялі. У 1469 Грыгорый Балгарын звярнуўся да Канстанцінопальскай патрыярхіі з адмовай ад уніі і з просьбай зацвердзіць яго ў сане праваслаўнага архірэя. У 1472 патрыярх Дыянісій зацвердзіў Грыгорыя Балгарына як мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі. Праваслаўная царква ВКЛ і Галіцыі (у складзе Польскага каралеўства) атрымала поўнае кананічнае прызнанне.
Грыгорый Балгарын лічыцца аўтарам шэрага літаратурна-царкоўных твораў. Памёр і пахаваны ў Навагрудку.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Грыгорый Балгарын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8. — С. 477.