Грыгорый I (Папа Рымскі)

Грыгорый I Вялікі, ці Грыгорый Дваяслоў (~540, Рым — 12 сакавіка 604, Рым) — царкоўны пісьменнік, Папа Рымскі (590-604), прылічаны да святых. Вялікі рэфарматар Каталіцкай Царквы. Рэфармаваў літургію, увёў грыгарыянскі харал[6].


Грыгорый I
лац.: Gregorius PP. I
64-ы Папа Рымскі
3 верасня 590 — 12 сакавіка 604
Папярэднік Пелагій II
Пераемнік Sabinian[d]
Дзейнасць дыпламат, ксёндз, пісьменнік
Нараджэнне каля 540[1] ці 540[2]
Смерць 12 сакавіка 604[4][2]
Пахаванне
Дынастыя Аніцыі[d]
Бацька Gordianus[d][5]
Маці Святая Сільвія[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Грыгорый I дыктуе тэксты грыгарыянскіх спеваў. З Антыфанарыя Харткера з Санкт-Галена (Cod. Sang. 390, p. 13), каля 1000

Біяграфія

правіць

Паходзіў з сям’і патрыцыя. Будучы рымскім прэтарам, пакінуў пасаду, сваё багацце аддаў на заснаванне 7 манастыроў і сам стаў манахам. Пасля смерці Папы Пелагія II быў абраны на папскі сталец. Будучы папай, пашыраў сферы ўплываў рымскай царквы, дзеля чаго пасылаў сваіх месіянераў у Брытанію да англасаксаў, у Іспанію да вестготаў, умешваўся ў царкоўныя справы Францыі і Афрыкі, заяўляў аб сваім выключным праве выступаць вярхоўнай апеляцыйнай інстанцыяй для ўсёй Каталіцкай Царквы. 3 яго дзейнасцю ўзмацняюцца прэтэнзіі Рымскіх Папаў на сусветнае духоўнае панаванне. Рэфармаваў царкоўнае песнапенне і пакінуў пасля сябе шэраг твораў багаслоўскага і рэлігійна-маральнага зместу, у тым ліку «Пастырскае правіла  (англ.)», якое на працягу многіх гадоў было сапраўды кодэксам для духавенства. Разам з тым ён варожа ставіўся да свецкай адукацыі, знішчаў многія антычныя літаратурныя помнікі. Вёў змаганне з канстанцінопальскім патрыярхам за першынство ў хрысціянскай Царкве. За свае ўчынкі быў прылічаны хрысціянскай Царквой да ліку святых. Яго творы ў свой час былі надзвычай пашыраны ў краінах Еўропы, былі таксама вядомы і на Русі. У сваёй «Прадмове… ва ўсю Біблію» Ф. Скарына называе Грыгорыя Вялікага «учителем вселенским».[7]

У 594 пагадзіўся выплачваць лангабардам штогадовую даніну.

Крыніцы

правіць
  1. Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line Праверана 5 лютага 2015.
  2. а б BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118541838 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 чэрвеня 2015.
  4. autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000. Праверана 5 лютага 2015.
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. Грыгарыянскі харал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 475.
  7. Скарына Ф. Творы:… С. 156.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць