<table class="infobox infobox-Не пазначаны радок для хэшыравання. " style="" >

суп Уваходзіць у нацыянальныя кухні Беларуская кухня і Літоўская кухня Кампаненты Асноўныя бручка Магчымыя малако, бульба, мяса

Грыжанка (ад літ.: griēžtis — бручка) — традыцыйная беларуская і літоўская страва, суп з бручкі.

Найчасцей забельвалася малаком — такая грыжанка гатавалася пераважна ўзімку. Часта ў грыжанку дзеля «путранасці» (мучністасці) дадавалася бульба. Як правіла, у адрозненне ад аналагічных страў з морквы, гарбузу і г. д., бручка ў грыжанцы не расціралася ў пюрэ, а заставалася нарэзанай кубікамі. У асобных выпадках грыжанка магла гатавацца і з мясам, а не малаком. Была важнай крыніцай вітаміну C (амаль не разбураецца пры варцы бручкі) ў зімовым харчаванні.

Літаратура правіць