Грыма (ням.: Grimma) — горад у Германіі, размешчаны ў зямлі Саксонія, на рацэ Мульдэ. Уваходзіць у склад раёна Лейпцыг адміністрацыйнай акругі Лейпцыг. Адлегласць да горада Лейпцыга — 30 км. Заснаваны ў 1170 годзе маркграфам Майсена Атонам Багатым. Узгадваецца з 1220 года. Насельніцтва — 28 819 чалавек (на 31 снежня 2012 года). Займае плошчу 217,4 км², гэта чацвёрты па плошчы горад у Саксоніі. З 2008 года з’яўляецца галоўным горадам раёна (Große Kreisstadt).

Грыма
Герб
Герб
Grimma, Markt, Rathaus-005.jpg
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
Вышыня цэнтра
128 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
03437
Паштовыя індэксы
04668
Афіцыйны сайт
Грыма на карце Германіі
Грыма (Германія)
Грыма

Сярод славутасцей горада — будынак ратушы, пабудаваны ў 1442 годзе, школа, заснаваная ў 1550 годзе курфюрстам Морыцам, і каралеўскі замак. Стары мураваны мост XVIII стагоддзя быў разбураны паводкай у 2002 годзе і адноўлены ў 2012 годзе.

Зноскі