Слабадскі сельсавет (Халопеніцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Халопеніцкім раёне Мінскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Грыцкавіцкі сельсавет)

Слабадскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Халопеніцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Слабада.

Слабадскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Халопеніцкі раён
Уключаў 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Слабада
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 26 жніўня 1959

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Грыцкавіцкі сельсавет у складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Грыцкавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабада, сельсавет перайменаваны ў Слабадскі[1]. 26 жніўня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вялікахальнявіцкага (3 населеныя пункты: Лісічына, Малы Каменец і Слабада) і Халопеніцкага (9 населеных пунктаў: Баркі, Валоба, Грыцкавічы, Дудзінка, Краснаўка, Мхерына, Падалец, Струга і Шамкі) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.