Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер
Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер (16 снежня 1867, Германія — 23 студзеня 1936) — беларускі савецкі правазнавец. Акадэмік АН БССР (1928), доктар юрыдычных навук, прафесар (1922)[1].
Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 снежня 1867 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1936 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | юрыст, правазнавец, выкладчык універсітэта, цывіліст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (1922) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Пецярбургскі ўніверсітэт у 1891 годзе[1].
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паслядоўна займаў пасады прыват-дацэнта ў Яраслаўскім універсітэце і Рыжскім політэхнічным інстытуце, пасля выкладаў у Юр’еўскім універсітэце[2].
Прымаў удзел у стварэнні Сімферопальскага народнага ўніверсітэта і Народнага політэхнікума (1916). З’яўляўся прафесарам грамадзянскага права і працэсу ў Вышэйшым юрыдычным інстытуце ў Севастопалі (1917—1918); там жа ўдзельнічаў у арганізацыі Народнага політэхнікума[2].
Прыват-дацэнт Таўрычаскага ўніверсітэта (1919—1920), прафесар і дэкан факультэта грамадскіх навук Крымскага ўніверсітэта (1921—1922). У 1921 годзе займаў пасаду намесніка загадчыка Крымцэнтрархіва[2].
З 1923 года прафесар БДУ[1]. Акадэмік АН Беларускай ССР з 1928 года[2].
У пачатку 1930-х гадоў намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута савецкага будаўніцтва і права АН БССР, прафесар Інстытута права пры Наркамаце юстыцыі БССР[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя даследаванні прысвечаны пытанням грамадзянскага і сямейнага права[1].
Бібліяграфія
правіцьАўтар больш як 100 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[3].
- Опыт исследования безымянных договоров. Рига, 1893.
- Да пытання аб аўтэнтычнасці тэксту закона пры раўнапраўнасці дзвюх або некалькіх моў. — Мн., 1930.
- Пра агульнасаюзныя прадставы гаспадарчага права. — Мн., 1932.
- Да дзесяцігоддзя грамадзянскага кодэкса ў БССР. — Мн., 1933.
- Дапаможнік па грамадзянскаму працэсу БССР. — Мн., 1935.
Зноскі
- ↑ а б в г д Гредингер Михаил Осипович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.
- ↑ а б в г д Гредингер Михаил Осипович Архівавана 10 красавіка 2019. (руск.)
- ↑ Акадэмік ГРЭДЗІНГЕР Міхаіл Восіпавіч (руск.)
Літаратура
правіць- Гредингер Михаил Осипович // Шилохвост О. Русские цивилисты: середина XVIII — начало XX в.: Краткий биографический словарь / О. Ю. Шилохвост. — М.: Статут, 2005. — С. 50—51.
- М. О. Гредингер // Запiскi Акадэмii навук БССР. 1936. Кн. 5.
- Акад. М. О. Гредингер // Фронт науки и техники. 1936. Вып. 3.
- Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
- М. В. Грэдзінгер — вядомы беларускі вучоны-цывіліст, выкладчык Архівавана 10 красавіка 2019. / Іван Саракавік // Юстыцыя Беларусі. — 2015. — № 4. — С. 76—79.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер
- Гредингер Михаил Осипович. Биография и труды по цивилистике
- Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)