Грэза
Грэза — рака ў Магілёўскім і Быхаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Грэза | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 51 км |
Басейн | 458 км² |
Расход вады | 2,5 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | каля вёскі Загрэззе |
• Каардынаты | 53°44′29″ пн. ш. 30°02′57″ у. д.HGЯO |
Вусце | Друць |
• Каардынаты | 53°22′12″ пн. ш. 29°55′15″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Друць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіны | Беларусь |
Даўжыня ракі 51 км. Вадазбор 458 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Асноўныя прытокі: Езва (злева). Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
Пачынаецца каля паўднёва-ўсходняй ускраіны вёскі Загрэззе Магілёўскага раёна, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Вязьма Быхаўскага раёна. Даліна трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова парэзаная старымі рэчышчамі і канавамі, шырынёй 0,4—0,5 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ракі ў межань ў верхнім цячэнні 4—6 м, ніжэй — каля 10 м. Берагі ўмерана стромкія, адкрытыя, пад лугамі.
У пойме ракі вадасховішча Студзёнкаўскае[1].
Зноскі
- ↑ Студзёнкаўскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 219. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Літаратура
правіць- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 25, 26. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 г. (руск.)
- Ліст карты N-36-85. Выданне 1978 г. (руск.)
- Ліст карты N-35-96. Выданне 1981 г. (руск.)