Грэка-будысцкае мастацтва
Грэка-будыйскае мастацтва — мастацкае адлюстраванне грэка-будызму , культурны сінкрэтызм паміж культурай Класічнай Грэцыі і будызму, які развіваўся на працягу амаль 1000 гадоў у Цэнтральнай Азіі у перыядзе паміж заваяваннямі Аляксандра Македонскага у IV ст. да н. э. і ісламскімі заваяваннямі ў VII ст. н. э. Грэка-будыйскае мастацтва характарызуецца моцным ідэалістычным рэалізмам і пачуццёвым апісаннем эліністычнага мастацтва і першымі малюнкамі Буды ў чалавечым абліччы, што дапамагло вызначыць мастацкі (у прыватнасці, скульптурны) канон будыйскага мастацтва па ўсёй Азіі аж да сучаснасці. Яно таксама з’яўляецца значным прыкладам культурнага сінкрэтызму паміж усходнімі і заходнімі традыцыямі.
Грэка-будысцкае мастацтва | |
---|---|
![]() | |
Быў натхнёны | Эліністычнае мастацтва[d] |
![]() |
Вытокі грэка-будыйскага мастацтва - у эліністычным Грэка-Бактрыйскім царстве (250-130 гг. да н. э.), якое размяшчалася на тэрыторыі сучаснага Афганістана, з якога эліністычная культура распаўсюдзілася на Індыйскі субкантынент са стварэннем Інда-грэчаскага царства (180 - 10 гг. да н. э.). Пад уладай інда-грэкаў, а затым кушанаў, узаемадзеянне грэчаскай і будыйскай культуры развівалася на тэрыторыі Гандхары , сённяшні паўночны Пакістан, перш чым распаўсюдзіцца ў Індыю, аказаўшы ўплыў на мастацтва Матхуры , а затым і на індуісцкае мастацтва імперыі Гупта, якая займала астатнюю частку Паўднёва-Усходняй Азіі. Уплыў грэка-будыйскага мастацтва распаўсюдзіўся і на поўнач Цэнтральнай Азіі, аказаўшы ўплыў на мастацтва Тарымскага басейна, а адпаведна і на мастацтва Кітая , Карэі і Японіі .
Эліністычнае мастацтва ў Паўднёвай Азіі
правіцьНа тэрыторыі Бактрыі і Сагдыяны, а пазней Паўночнай Індыі ўзніклі моцныя эліністычныя дзяржавы і існавалі на працягу трох стагоддзяў пасля заваяванняў Аляксандра Македонскага каля 330 года да н. э.: Дзяржава Селеўкідаў да 250 г. да н. э., за ёй Грэка-Бактрыйскае царства да 130 г. да н. э. і Інда-грэчаскае царства з 180 г. да н. э. да каля 10 да н. э.
Самыя чыстыя прыклады эліністычнага мастацтва можна ўбачыць у манетах грэка-бактрыйскіх цароў таго перыяду, напрыклад Дэметрыя I . Многія манеты таго перыяду былі знойдзеныя, у тым ліку самыя вялікія сярэбраныя і залатыя манеты, якія калі-небудзь чаканіліся ў эліністычным свеце, па мастацкай і тэхнічнай складанасці сярод лепшых: яны «дэманструюць ступень індывідуальнасці, якой ніколі не было ў больш прэсных вобразах іх сучаснікаў-кіраўнікоў далей на захад». («Грэцыя і эліністычны свет»).
Гэтыя эліністычныя каралеўствы стваралі гарады па грэчаскай мадэлі, напрыклад Ай-Ханум у Бактрыі, дзе былі выяўленыя чыста эліністычныя архітэктурныя рысы, статуі і астанкі арыстоцелеўскіх папірусных работ і скарбы манет[1].
Гэтыя грэчаскія элементы распаўсюдзіліся ў Паўночна-Заходнюю Індыю разам з уварваннем туды грэка-бактрийцев ў 180 г. да н. э., калі яны заснавалі Інда-грэчаскае царства. Былі заснаваныя ўмацаваныя грэчаскія гарады, напрыклад Сіркап у Паўночным Пакістане . У архітэктурных стылях выкарыстоўваліся эліністычныя арнаментальныя матывы, напрыклад фруктовыя гірлянды і скруткі. Былі знойдзеныя каменныя дошчачкі для араматычнага алею з чыста эліністычнымі тэмамі, напрыклад нерэіда , якая едзе на Кеце (марскім монстры).
У Хадзе былі знойдзеныя выявы эліністычных багоў, напрыклад атлантаў і багоў ветру. Выявы апошніх паўплываюць на выявы багоў ветру па ўсёй Азіі, аж да Японіі. Дыянісійскія сцэны адлюстроўваюць людзей у старажытнагрэчаскім адзенні, якія п’юць віно і граюць на музычных інструментах.
Узаемадзеянне
правіцьКалі грэкі ўварваліся ў Індыю і заснавалі Інда-грэчаскае царства, пачалося спалучэнне эліністычных і будыйскіх элементаў, чаму спрыяла добрае стаўленне грэчаскіх цароў да будызму. Гэтая Мастацкая традыцыя развівалася некалькі стагоддзяў і яшчэ больш заквітнела ў Кушанскай імперыі з I ст. н. э.
Мастацкая мадэль
правіцьГрэка-будыйскае мастацтва адлюстроўвае жыццё Буды ў візуальных вобразах, верагодна, з выкарыстаннем жывых мадэляў і канцэпцый, якія былі даступныя мастакам таго перыяду. Бадхісатваў малявалі як індыйскіх прынцаў з аголеным торсам і ў ювелірных упрыгожваннях, а Буд - як грэчаскіх цароў, апранутых у лёгкія, падобныя на тогі гімаціі. Будынкі, у якіх яны намаляваны, маюць грэчаскі стыль, інда-карынфскія капітэлі і грэчаскія дэкаратыўныя скруткі. Іх атачаюць багі з грэчаскага (Атлант , Геракл) і индыйскага (Індра) пантэонаў.
Матэрыялы
правіцьСкульптары Гандхары шырока выкарыстоўвалі не толькі камень, але і стука для ўпрыгожвання манастырскіх і культавых будынкаў. Стука, з’яўляючыся высока-пластычным сродкам, падавала майстрам магчымасці для выразнасці ў скульптуры. Скульптура стука была папулярная ўсюды, дзе будызм распаўсюдзіўся з Гандхары - Індыі, Афганістане, Цэнтральнай Азіі і Кітаі.
Стылістычная эвалюцыя
правіцьСтылістычна грэка-будыйскае мастацтва пачыналася як вельмі складанае і рэалістычнае, як відаць са «стаячых Будаў», з «рэалістычным адлюстраваннем зморшчын і намёкам на аб’ём, як у лепшых узорах грэчаскага мастацтва» (Boardman). Аднак з часам яно страціла гэты складаны рэалізм і стаў на працягу стагоддзяў больш сімвалічным і дэкаратыўным.
Архітэктура
правіцьНаяўнасць ступ у грэчаскім горадзе Сіркапе , які быў пабудаваны Дэметрыем I каля 180 г. да н.э, ужо паказвае на моцны сінкрэтызм паміж элінізмам і будызмам, а таксама іншымі рэлігіямі — індуізмам і зараастрызмам. Стыль ступы грэчаскі, з карынфскімі калонамі найвышэйшага эліністычнага майстэрства.
Пазней у Хадзе , сучасны Афганістан, грэчаскае бажаство Атлант намаляваны так, нібы падтрымлівае будыйскія манументы з арнаментаванымі грэчаскімі калонамі. Гэты матыў быў шырока прыняты на Індыйскім субкантыненце, але Атлант быў заменены на індыйскага Якшу ў помніках Дынастыі Шунга каля II ст. да н.э.
Буда
правіцьДзесьці ў перыядзе паміж II ст. да н. э. і I ст. н. э. з’явіліся першыя антрапамарфічныя выявы Буды. У больш раннім будыйскім мастацтве такія выявы адсутнічалі і Буду малявалі сімваламі: ступай, дрэвам Бодхі , пустым сядзеннем, колам або слядамі ног. Аднак гэта новая антрапаморфная выява Буды хутка дасягнула высокага ўзроўню скульптурнага майстэрства, натхнёнага скульптурнымі стылямі эліністычнай Грэцыі.
Многія стылістычныя элементы ў выяве Буды паказваюць на грэчаскі ўплыў: грэчаскі гімацій (лёгкае, падобнае на тогу адзенне, якое пакрывае абодва пляча: да гэтага новаўвядзення будыйскія персанажы заўсёды прадстаўляліся апранутымі ў дхоці , якое пакрывае толькі ніжнюю частку цела), німб , пастава кантрапост у стаячых фігур, стылізаваныя міжземнаморскія кучаравыя валасы, завязаныя зверху ў вузел, верагодна, запазычаныя са стылю Апалона Бельведэрскага (330 г. да н. э.)[2], і ўзважаная якасць твару, усе выкананы з моцным мастацкім рэалізмам. Некаторыя з Будаў, якія стаяць былі выкананы ў спецыфічна грэчаскай тэхніцы выканання рук і часам ног з мармуру для надання большай рэалістычнасці, а астатняга цела - з іншага матэрыялу.
Альфрэд Шарль Агюст Фушэ[3] у прыватнасці лічыў эліністычныя Буды, якія асобна стаяць «найбольш прыгожымі і імаверна найбольш старажытнымі з Буд», датуючы іх I ст.да н. э. і лічачы адпраўной кропкай антрапамарфічныя выявы Буды[4].
Развіццё
правіцьІснуе спрэчка адносна дакладнай даты развіцця антрапамарфічных выяў Буды, і ад пазіцыі ў ёй залежыць, ці пайшло гэта новаўвядзенне непасрэдна ад інда-грэкаў, ці было зроблена пазней інда-скіфамі , інда-парфамі або кушанамі пад эліністычным мастацкім уплывам. Большасць ранніх выяў Буды (асабліва Буды, які стаіць) не ўтрымліваюць ніякіх надпісаў, што абцяжарвае іх дакладнае датаванне. Самая ранняя вядомая выява Буды з прыблізных датаваннем — Бімарскі рэлікварый , які быў знойдзены закапаным з манетамі інда-скіфскага цара Азеса II (магчыма Азеса I , паколькі існаванне Азеса II некаторымі навукоўцамі аспрэчваецца), што паказвае на 30-10 г. да н. э., хоць і па гэтай даце ёсць спрэчкі.
Такое датаванне, як і ў цэлым эліністычны стыль і пастава Буды на Бімарскім рэлікварыі (гіматый, пастава кантрапост, агульны выгляд) паказваюць, што гэта магчыма інда-грэчаская праца, якая выкарыстоўвалася інда-скіфамі ў рэлігійных служэннях неўзабаве пасля заканчэння інда-грэчаскага праўлення Гандхары. Рэлікварый ужо змяшчае даволі складаную іканаграфію (Брахма і Шакра як прыслужнікі, Бадхісатвы ) у развітым стылі, намякае, што да таго часу існавалі ўжо і больш раннія выявы Буды, адсылаючы датыроўку стварэння першых выяў да інда-грэкаў (Альфрэд Фушэ і іншыя).
Наступныя грэка-будыйскія знаходкі, якія выразна датаваныя, - даволі познія, напрыклад, кушанскія Рэлікварый Канішкі і будыйскія манеты Канішкі . Гэтыя працы прынамсі паказваюць на тое, што ў I ст. н. э. антрапаморфныя выявы Буды ўжо былі звычайнымі.
Кітайскія гістарычныя крыніцы і фрэскі горада Дуньхуан у Тарымскім басейне дакладна апісваюць падарожжа даследчыка і пасла Чжан Цянь у Цэнтральную Азію аж да Бактрыі каля 130 г. да н. э., і тыя ж фрэскі малююць імператара Лю Чэ (156-87 г. да н. э.), які пакланяецца будысцкім статуям, тлумачачы іх як «залатых людзей, прынесеных у 120 г. да н. э. вялікім генералам імператара пасля яго паходаў на качэўнікаў.» Хоць у кітайскай гістарычнай літаратуры няма іншага згадвання пра тое, што Лю Чэ пакланяўся Будзе, фрэскі паказваюць на тое, што статуі Буды існавалі ў II ст. да н. э., гэта значыць у часы інда-грэкаў.
Пазней, кітайскі летапіс Хоу Ханьшу так апісвае запыт аб будызме, зроблены каля 67 г. н. э. імператар Лю Чжуан (58-75 г. н. э.). Ён паслаў дыпламатычную місію да юэчжы ў Паўночна-Заходняй Індыі, якая прывезла назад карціны і статуі Буды, што пацвярджае іх існаванне да гэтага года:
- «Імператар, каб знайсці сапраўдную дактрыну, адправіў пасольства ў Цяньжу (天竺, Паўночна-Заходняя Індыя) каб даведацца пра дактрыну Буды, пасля чаго карціны і статуі з’явіліся ў Сярэднім царстве .»
Інда-кітайская традыцыя таксама тлумачыць, што Нагасена , таксама вядомы як будыйскі настаўнік Менандра I, стварыў у 43 г. да н. э. у горадзе Паталіпутра статую Буды, вядомую як Ізумрудны Буда , якая была пазней прывезена ў Тайланд.
Мастацкая мадэль
правіцьУ Гандхарскім мастацтве Буду часта малявалі пад заступніцтвам Геракла, які стаіць са сваёй палкай (пазней - дыяментавым жазлом), абапёртай на руку[5]. Гэта незвычайная выява Геракла - тая ж, што і на рэверсе манет Дэметрыя I , і асацыюецца выключна з ім (і яго сынам Эўтыдэмам II ).
Даволі хутка выява Буды было інкарпаравана ў архітэктурныя праекты, напрыклад карынфскія калоны і фрызы. Сцэны з жыцця Буды як правіла малююцца ў грэчаскім асяроддзі, а персанажы носяць грэчаскую вопратку.
Багі і Бадхісатвы
правіцьБагі са старажытнагрэчаскага пантэона таксама выкарыстоўваюцца ў будыйскіх выявах, што паказвае на моцны сінкрэтызм. У прыватнасці, Геракл (у выглядзе з манет Деметрыя I, з палкай на руцэ) шырока выкарыстоўваўся як малюнак Вайшраваны, абаронцы Буды[6]. Іншыя грэчаскія багі, выявы якіх шырока выкарыстоўваліся ў грэка-будыйскім мастацтве: Атлант ды бог ветру Барэй. Атлант часта выкарыстоўваецца як падтрымліваючы элемент у будысцкай архітэктуры. Барэй стаў японскім богам ветру Фудзінам праз грэка-будысцкага Варда, а багіня мацярынства Харыці мае вытокі ў Цішэ[7].
З часоў кушанаў знойдзена асабліва шмат выяў багата апранутых Бадхісатваў у выглядзе прынцаў у вельмі рэалістычным грэка-будысцкім стылі. Бадхісатвы, характэрныя для махаянскага напрамку будызму, малююцца з рысамі кушанскіх прынцаў, уключаючы іх кананічныя рэгаліі.
-
Фрагмент крылатага бога Барэя, Хада, Афганістан
-
Гандхаранская Аталанта
-
Крылатая Аталанта
-
Гандхаранскі Пасейдон (Музей старажытнага ўсходу (Токіа)
-
«Хлопчык, які смяецца» з Хады
Купідоны
правіцьКрылатыя купідоны — яшчэ адзін папулярны матыў грэка-будыйскага мастацтва. Як правіла, яны лётаюць у пары, трымаючы над Будай вянок, грэчаскі сімвал перамогі і царскай улады.
Гэтыя фігуры, таксама вядомыя як «апсары », былі таксама шырока ўключаны ў будыйскае мастацтва , асабліва ва Усходняй Азіі, у формах, вытворных ад грэка-будыйскіх выяў. Паступовую эвалюцыю стылю можна назіраць у мастацтве Кізіла , Ірана , і Дуньхуана. Аднак незразумела, ці была сама канцэпцыя лятучых купідонаў прывезена ў Індыю з Захаду ці яна была першапачаткова індыйскай, а купідоны былі адаптаваны як выявы ў рамках сінкрэтызму.
Яшчэ адзін папулярны гандхаранскі матыў, прама запазычаны з грэчаскага мастацтва, - сцэны з купідонамі, якія трымаюць багата аздобленыя гірлянды , часам з садавіной. Некаторыя даследчыкі адзначаюць, што адзінае, што было зменена пад уплывам індыйскага мастацтва - гэта былі дададзеныя нажныя бранзалеты. Гэтыя сцэны мелі геаграфічна шырокі ўплыў, аж да Амараваці на ўсходнім узбярэжжы Індыі, дзе ў храмавым комплексе купідоны заменены на якшаў .
Прыхільнікі
правіцьНекаторыя грэка-будыйскія фрызы малююць групы заступнікаў або прыхільнікаў, што дае цікавы погляд на культурную ідэнтычнасць ранніх будыстаў.
Некаторыя групы фрызаў, часта званыя «Бунерскія рэльефы », як правіла датаваныя I ст. н. э., малююць грэкаў у чыстым эліністычным стылі, па позе, выглядзе ці адзенні (апранутыя ў грэчаскія хітоны і гімаціі). Часта нават цяжка разумець рэлігійнае пасланне на гэтых сцэнах.
А дзесьці стагоддзем пазней фрызы паказваюць кушанскіх прыхільнікаў, як правіла з Будай у цэнтры.
Фантастычныя жывёлы
правіцьРозныя фантастычныя жывёльныя боствы эліністычнага паходжання выкарыстоўваліся ў якасці дэкаратыўных элементаў у будыйскіх храмах, часта на трохкутных фрызах прыступак або перад будыйскімі алтарамі. Паходжанне гэтых матываў можна знайсці ў Грэцыі ў V ст. да н. э. і пазней - у грэка-бактрыйскіх падносах для парфюмерыі, напрыклад, знойдзены ў Сіркапе . Сярод найбольш папулярных фантастычных жывёл былі трытоны, іхтыякентаўры і Кеты (марскія монстры). Варта адзначыць, што падобныя фантастычныя жывёлы былі знойдзеныя на старажытнаегіпецкіх рэльефах, а такім чынам яны маглі быць прыўнесены ў Бактрыю і Індыю незалежна ад грэчаскага імперыялізму.
Фантастычныя марскія жывёлы ў раннім будызме павінны былі бяспечна пераносіць душы мёртвых у рай за межамі мора. Гэтыя матывы былі пазней запазычаныя індыйскім мастацтвам , дзе яны паўплывалі на малюнак індыйскага монстра макары , верхавой жывёлы Варуны.
Кушанскі ўклад
правіцьБольш позні перыяд грэка-будыйскага мастацтва ў Паўночна-Заходняй Індыі звязаны з Кушанскай імперыяй. Кушаны былі качэўнікамі, якія пачалі міграцыю з Тарымскага басейна ў Цэнтральную Азію каля 170 г. да н. э. і заснавалі імперыю ў Паўночна-Заходняй Індыі ў II ст. да н. э. Яны былі дастаткова «агрэчаныя» з-за сваіх кантактаў з грэка-бактрыйцамі, а пазней інда-грэкамі (нават прыстасавалі грэчаскі алфавіт для пісьма).
Кушаны, будучы ў цэнтры Вялікага шаўковага шляху, актыўна збіралі мастацтва з усіх канцоў старажытнага свету, што пацвярджаецца скарбамі, знойдзенымі ў іх паўночнай (летняй) сталіцы падчас раскопак у Баграме, Афганістан.
Кушаны падтрымлівалі будызм разам з іншымі іранскімі і індуісцкімі вераваннямі, і верагодна спрыялі развіццю грэка-будысцкага мастацтва. Аднак іх манеты паказваюць на недахоп мастацкай складанасці: выявы іх каралёў, напрыклад. Канішкі , часта грубыя (адсутнасць прапорцыі, грубы малюнак), а выява Буды ўяўляе сабой сумесь эліністычнай статуі Буды з дрэнна намаляванымі і расстаўленымі нагамі, як у кушанскіх цароў. Гэта можа сведчыць пра тое, што эліністычныя грэка-будысцкія статуі папярэднічалі кушанскім статуям і выкарыстоўваліся ў якасці мадэляў, але вынік у кушанскіх мастакоў быў горшым.
-
Майтрэя, з парай кушанскіх вернікаў. II ст. Гандхара.
-
Майтрэя, з кушанскімі вернікамі злева і справа. Гандхара.
-
Майтрэя, з індыйскімі (злева) і кушанскімі (справа) вернікамі.
-
Кушаны, якія пакланяюцца чары Буды. II ст. Гандхара.
-
Кушанская пара па баках ад Буды, Брахмы і Індры.
-
«Рэлікварый Канішкі», з Будай, па баках якага Брахма і Індра, і Канішка, 127 г. н. э.
-
Трыяда Буды і кушанская пара на каленях. III ст.
Паўднёвыя ўплывы
правіцьМастацтва Шунга
правіцьУплыў эліністычнага або грэка-будыйскага мастацтва на мастацтва дынастыі Шунга (183-73 гг. да н. е.) пераважна малапрыкметны. Лічыцца, што асноўнай рэлігіяй, прынамсі ў пачатку, быў брамінскі індуізм, хоць у Мадх’я-Прадэш вядомы і больш позні будыйскі ўклад, напрыклад некаторыя архітэктурныя дапаўненні, зробленыя на ступах Санчы і Бхархута , пачатых пры кіраванні цара Ашокі.
Прыведзеная тут выява фрыза перыяду Шунга выкарыстоўвае тэму Аталанты, дзеянні Атланта, элементы карынфскай капітэлі і архітэктуру, тыповую для грэка-будыйскіх фрызаў з паўночнага захаду, хоць змест фрыза не здаецца звязаным з будызмам. Гэтая праца паказвае на тое, што гандхаранскія фрызы, якія паўплывалі на яе, маглі існаваць яшчэ ў II-I ст. да н. э.
Іншыя працы перыяду Шунга паказваюць на ўплыў арнаментаў кветкавых скруткаў і эліністычных элементаў у выявах зморшчын адзення.
Мастацтва Матхуры
правіцьМалюнак Буды з Матхуры ў цэнтральнай частцы Паўночнай Індыі, як правіла, датуюцца некалькі пазней выяў Гандхары (хоць ёсць некаторыя рознагалоссі) і іх менш. Да таго часу інда-будыйскае мастацтва было фактычна неіканічным, гэта значыць пазбягала выяў Буды, акрамя яго сімвалаў, напрыклад, кола або дрэва Бодхі , хоць некаторыя архаічныя матхурскія скульптурныя выявы якшаў (багоў зямлі) датаваныя I-м ст. да н. э. Аднак, нават гэтыя якшы маюць прыкметы эліністычнага ўплыву, верагодна з прычыны акупацыі Матхуры інда-грэкамі ў II ст. да н. э.
З пункту гледжання мастацкай схільнасці да першых выяў Буды, грэчаскае мастацтва мела натуральны і шматвяковы вопыт антрапаморфных малюнкаў багоў, і «ў больш ранняй індыйскай скульптуры не было нічога, каб запазычыць такую форму або вопратку, а індуісцкі пантэон не меў ўзору для арыстакратычнага і цалкам чалавечага бажаства» (Boardman).
Скульптуры Матхуры маюць мноства эліністычных элементаў, у тым ліку агульны ідэалістычны рэалізм і ключавыя элементы дызайну - кучаравыя валасы і адзенне са складкамі. Спецыфічна матхурская адаптацыя адлюстроўвае больш цёплыя кліматычныя ўмовы - вялікая «цякучасць» адзення, якая ўсё больш пакрывае адно плячо замест двух. Тыпы твараў становяцца ўсё больш індыйскімі. Банерджы ў працы «Элінізм у Індыі» піша пра «змешаны характар матхурскай школы, дзе з аднаго боку ёсць прамы працяг старога індыйскага мастацтва з Бхарута і Санчы, а з другога - класічны ўплыў праз Гандхару».
Уплыў грэчаскага мастацтва ўзыходзіць да Амараваці на ўсходнім узбярэжжы Індыі (выкарыстанне грэчаскіх скруткаў у спалучэнні з індыйскімі бажаствамі і іншыя матывы, напрыклад грэчаскія калясніцы, запрэжаныя чатырма коньмі).
Уласна індуісцкае мастацтва пачатак развівацца ў I-II-м ст. н. э. але першае натхненне атрымлівала з будысцкага мастацтва Матхуры. Аднак паступова яно усё больш і больш выкарыстоўвала першасны індуісцкі стыль і сімвалы, а не агульны баланс і прастату будыйскага мастацтва .
Апроч іншага, у мастацтве Матхуры часта сустракаюцца сексуальныя вобразы - часта можна ўбачыць выявы жанчын з аголенымі грудзьмі, аголеных ніжэй таліі, з бачнымі жаночымі палавымі органамі. Гэтыя выявы значна больш сексуальна адкрытыя, чым у мастацтве да і пасля гэтага перыяду.
Мастацтва гуптаў
правіцьДа мастацтва Матхуры далучалася ўсё больш індыйскіх элементаў, і яно стала найбольш складаным у перыяд імперыі Гуптаў, паміж IV і VI ст. н. э. Гупцкае мастацтва лічыцца вяршыняй інда-будыйскага мастацтва.
Эліністычныя элементы ўсё яшчэ можна ўбачыць у чысціні скульптуры і ў складках адзення, аднак яны палепшаны дзякуючы вельмі складанай працы над драпіроўкай адзення і пэўнаму ззянню, узмоцненаму выкарыстаннем ружовага пясчаніку. Мастацкія дэталі, як правіла, менш рэалістычныя, напрыклад, сімвалічныя завіткі, падобныя на ракавіны, якія паказваюць прычоску Буды.
Распаўсюджанне ў Цэнтральнай Азіі
правіцьУплыў грэка-будысцкага мастацтва рухаўся ўслед за будызмам па меры яго распаўсюджання на Цэнтральную і Усходнюю Азію з 1-га ст. да н. э.
Бактрыя
правіцьБактрыя была пад грэчаскім кантролем больш за два стагоддзі - з часу заваявання Аляксандрам Македонскім у 332 г. да н. э. да падзення Грэка-Бактрыйскага царства каля 125 г. да н. э. Мастацтва Бактрыі было амаль цалкам эліністычным, што можна ўбачыць у археалагічных раскопках грэка-бактрыйскіх гарадоў, напрыклад Александрыі на Оксусе (Ай-Ханум ), або ў нумізматычным мастацтве Грэка-Бактрыйскага царства, якое часта лічыцца лепшым у эліністычным свеце.
Калі будызм распаўсюдзіўся ў Цэнтральнай Азіі з I ст. н. э., у Бактрыі пачаліся працэсы сінкрэтызму паміж грэка-будысцкім мастацтвам і ўплывамі з індыйскай тэрыторыі, і гэты новы змешаны выгляд скульптурных малюнкаў заставаўся там да ісламскіх заваяванняў.
Найбольш уражлівымі з выяў з’яўляюцца Баміянскія Буды, узростам з V-IX-га ст. н. э. Іх стыль адчуў значны ўплыў эліністычнага мастацтва.
У іншай частцы Бактрыі, званай Фундукістанам , некаторае грэка-будысцкае мастацтва захавалася ў будыйскіх манастырах да VII стагоддзя. Яно дэманстравала моцны эліністычны ўплыў, індыйскую арнаментальнасць і маньерызм, а таксама некаторы ўплыў персідскай дзяржавы Сасанідаў.
Большая частка мастацтва Бактрыі была знішчана, пачынаючы з V стагоддзя і далей: іканапластычныя мусульмане часта абвінавачвалі будыстаў у ідалапаклонства і пераследвалі іх. Разбурэнне працягнулася і на працягу Афганскай вайны, асабліва рэжымам Талібану у 2001 годзе. Найбольш вядомым прыкладам такога знішчэння стала разбурэнне Баміянскіх Буд. Дзіўна, але найбольшая колькасць мастацтва Афганістана таго перыяду, якое захавалася да гэтага часу, была вывезена падчас каланіяльнага перыяду. Напрыклад, значная калекцыя ёсць у музеі Гімэ ў Францыі.
Тарымскі басейн
правіцьМастацтва Тарымскага басейну, Іншая назва — Серындыйскае мастацтва , - гэта мастацтва, якое развівалася з II па XI стагоддзя ў Серындыі (Сіньцзян), заходнім раёне Кітая, які з’яўляецца часткай Цэнтральнай Азіі. Яно з’яўляецца развіццём мастацтва Гандхары і спалучае індыйскія традыцыі з грэчаскімі і рымскімі ўплывамі.
Будыйскія місіянеры, якія вандравалі па Вялікім шаўковым шляху разам з будызмам, прынеслі грэка-будыйскага мастацтва ў Серындыю, дзе яно змяшалася з кітайскімі і персідскімі ўплывамі.
Уплывы ва Усходняй Азіі
правіцьМастацтва Кітая , Карэі і Японіі прынялі ўплыў грэка-будыйскага мастацтва, аднак дадалі шмат мясцовых элементаў. Найбольш лёгка ідэнтыфікаваць наступныя ўплывы:
- агульны ідэалістычны рэалізм фігур, які нагадвае грэчаскае мастацтва;
- элементы адзення з дбайнымі складкамі ў грэчаскім стылі;
- кучаравыя міжземнаморскія прычоскі;
- у некаторых будыйскіх малюнках - крылатыя фігуры, якія трымаюць вянок у палёце;
- грэчаскія скульптурныя элементы - вінаградныя лозы і кветкавыя скруткі.
Кітай
правіцьУ кітайскім будыйскім мастацтве можна прасачыць элементы грэка-будысцкага мастацтва, з некалькімі мясцовымі і часовымі варыяцыямі ў залежнасці ад характару розных дынастый, якія вызнавалі будызм. Адны з самых ранніх будыйскіх артэфактаў у Кітаі - маленькія статуэткі на «грашовым дрэве», датаваныя каля 200 г.н. э., у тыповым гандхарскім стылі. Некаторыя статуі дынастыі Паўночная Вэй вельмі нагадваюць статуі Буд, якія стаяць, з Гандхары. Яны выкананы ў больш сімвалічным стылі, аднак агульныя паставы і выкананне адзення засталіся амаль тымі ж. Іншыя, напрыклад, статуі дынастыі Паўночная Цы таксама маюць грэка-будыйскі ўплыў, аднак значна менш рэалістычныя і маюць больш сімвалічных элементаў. Некаторыя Статуі дынастыі Усходняя Вэй малююць Буду ў адзенні з дбайнымі складкамі ў грэчаскім стылі і з лятучымі фігурамі, якія трымаюць вянок, над ім.
Японія
правіцьУ Японіі будысцкае мастацтва пачало развівацца пасля прыняцця будызму ў 548 г.н. э. Некаторыя працы перыяду Асука, першага пасля прыняцця будызму, маюць выразна класічны стыль, са складаным эліністычнай адзеннем і рэалістычна выкананай формай цела, характэрнымі для грэка-будысцкага мастацтва.
Іншыя працы мелі розныя кітайскія і карэйскія ўплывы, таму японскае будысцкае мастацтва з’яўляецца вельмі разнастайным у сваім выразе. Аднак многія элементы грэка-будысцкага мастацтва застаюцца і па гэты дзень, такія як натхнёныя Гераклам ахоўнікі Ніа перад уваходамі ў японскія будыйскія храмы, ці выявы Буды, якія нагадваюць грэчаскае мастацтва такое як Буда ў Камакуры.
Злева направа: 1) грэчаскі бог ветру з Хады, II ст.; 2) бог ветру, Пячоры Кізіл , Тарымскі басейн, VII ст.; 3) японскі бог ветру Фудзін , XVII ст.
Розныя грэка-будыйскія ўплывы можна знайсці ў японскім будыйскім пантэоне, найбольш відавочны - у выяве японскага богу ветру Фудзін . Згодна з грэчаскай іканаграфіі бога ветру Барэя, японскі бог ветру абедзвюма рукамі трымае над сваёй галавой тканіну або «сумку ветру» ў той жа агульнай позе[8]. Таксама на японскай выяве былі захаваныя лішнія валасы і перабольшаныя рысы твару.
1) Геракл (Луўр)
2) Геракл на манеце грэка-бактрыйскага цара Дэметрыя I
3) Вайшравані, абаронца Буды, намаляваны як Геракл у грэка-будыйскім мастацтве Гандхары
4) Шукангашын , увасабленне Вайшравані, як бог-абаронца ў будыйскіх храмах Японіі
Іншае будыйскага бажаство - Шукангашын, адзін з лютых абаронцаў будыйскіх храмаў у Японіі, таксама з’яўляецца цікавым выпадкам перамяшчэння выявы грэчаскага Геракла на Далёкі Усход уздоўж Вялікага шаўковага шляху. У грэка-будысцкім мастацтве Геракл выкарыстоўваўся для выявы Вайшравані, абаронцы Буды, і гэты вобраз потым выкарыстоўваўся ў Кітаі і Японіі для выявы багоў-абаронцаў будыйскіх храмаў[9].
Нарэшце, мастацкае натхненне запазычана з грэчаскіх кветкавых скруткаў (гірлянд) можна ўбачыць ва ўпрыгожванні японскай храмавай чарапіцы, ці не адзінага элемента драўлянай архітэктуры, які перажыў стагоддзі. Лепш за ўсё гэта можна ўбачыць на храмавай чарапіцы з Нары, VII ст., некаторыя з якіх прама малююць вінаградную лазу і гронкі. Гэтыя матывы развіваліся ў больш сімвалічныя выявы, аднак у цэлым застаюцца і па гэты дзень у многіх традыцыйных японскіх будынках[10].
Уплыў на мастацтва Паўднёва-Усходняй Азіі
правіцьІндыйская цывілізацыя аказала значны ўплыў на культуры Паўднёва-Усходняй Азіі. Большасць краін прыняло індыйскае пісьмо і культуру, разам з індуізмам і будызмам Махаяна і Тхеравада.
Уплыў грэка-будыйскага мастацтва ўсё яшчэ выяўляецца ў большасці выяў Буды ў Паўднёва-Усходняй Азіі, у іх ідэалізме, рэалізме і дэталях адзення, хоць яны змяшаныя з індуісцкім мастацтвам і ўсё часцей прымаюць мясцовыя элементы.
Культурнае значэнне
правіцьАкрамя стылістычных элементаў, якія распаўсюджваліся па Азіі амаль тысячагоддзе, асноўным укладам грэка-будыйскага мастацтва ў будызме можна лічыць ідэалістычны рэалізм малюнкаў, які дазволіў перадаць у візуальнай і лёгка зразумелай манеры стан асабістага шчасця і прасвятлення, якое прапаноўваў будызм, глыбока чалавечага падыходу будызму і яго даступнасці.
Зноскі
- ↑ Ай-Ханум быў даследаваны толькі часткова, перш чым раскопкі былі спынены савецкім уварваннем у Афганістан і наступным поўным рабаваннем і знішчэннем месца.
- ↑ Аполлон Бельведерський: зображення Архівавана 3 червня 2014.
- ↑ Alfred Foucher, 1865—1952; Ecole française d’Extrême-Orient, L’art gréco-bouddhique du Gandhâra : étude sur les origines de l’influence classique dans l’art bouddhique de l’Inde et de l’Extrême-Orient (1905), Paris: E. Leroux.
- ↑ «The Buddhist art of Gandhara», Marshall, p101
- ↑ Вайшравана-Геракл: зображення Архівавана 16 грудня 2013.
- ↑ «Паходжанне з’яўлення Вайшравана можна растлумачыць. Гэта бажаство з’яўляецца абаронцам і настаўнікам Буды Шак’ямуні. Яго знешні выгляд узяты з Геракла. (…) Гандхара Вайшнавана была трансфармавана ў Цэнтральнай Азіі і Кітаі, а затым была прывезена ў Японію, дзе аказала стылістычны ўплыў на статуі багоў-ахоўнікаў, падобныя на змагароў. (Nio).» (Katsumi Tanabe, «Alexander the Great, East-West cultural contacts from Greece to Japan», p23)
- ↑ Мы гаворым пра кананічныя выявы, а не пра функцыянальныя адаптацыі — былі адаптаваныя выявы грэчаскіх багоў з падобнымі функцыямі
- ↑ Katsumi Tanabe, «Alexander the Great, East-West cultural contacts from Greece to Japan», p21
- ↑ Katsumi Tanabe, «Alexander the Great, East-West cultural contacts from Greece to Japan», p23
- ↑ Пераход і развіццё арнаменту расліннага скрутка з Захаду на Усход можна ўбачыць на рэгулярнай выстаўцы старажытнага японскага мастацтва ў Такійскім нацыянальным музеі.
Спасылкі
правіць- «Religions of the Silk Road» by Richard Foltz, 2nd edition (Palgrave Macmilla, 2010) ISBN 978-0-230-62125-1
- «The Diffusion of Classical Art in Antiquity» by John Boardman (Princeton University Press, 1994) ISBN 0-691-03680-2
- «Old World Encounters. Cross-cultural contacts and exchanges in pre-modern times» by Jerry H.Bentley (Oxford University Press, 1993) ISBN 0-19-507639-7
- «Alexander the Great: East-West Cultural contacts from Greece to Japan» (NHK and Tokyo National Museum, 2003)
- «The Greeks in Bactria and India» W.W. Tarn, Cambridge University Press
- «Living Zen» by Robert Linssen (Grove Press New York, 1958) ISBN 0-8021-3136-0
- «Echoes of Alexander the Great: Silk route portraits from Gandhara» by Marian Wenzel, with a foreword by the Dalai Lama (Eklisa Anstalt, 2000) ISBN 1-58886-014-0
- «The Crossroads of Asia. Transformation in Image and symbol», 1992, ISBN 0-9518399-1-8
- «The Buddhist art of Gandhara», Sir John Marshall, 1960, ISBN 81-215-0967-X
- Along the ancient silk routes: Central Asian art from the West Berlin State Museums. New York: The Metropolitan Museum of Art. 1982. ISBN 9780870993008.
{{cite book}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка)|title=
- Ihsan Ali and Muhammad Naeem Qazi, Gandharan Sculptures in Peshawar Museum, Hazara University, Mansehra.