Грэнвіл Стэнлі Хол

Грэнвіл Стэнлі Хол (англ.: Granville Stanley Hall; 1 лютага 1846, г. Ашфілд, штат Масачусетс, ЗША24 красавіка 1924) — амерыканскі псіхолаг; адзін з заснавальнікаў педалогіі, прыхільнік эксперыментальнай педагогікі.

Грэнвіл Стэнлі Хол
Грэнвіл Стэнлі Хол, каля 1910.
Грэнвіл Стэнлі Хол, каля 1910.
Дата нараджэння 1 лютага 1846(1846-02-01)[1] ці 1 лютага 1844(1844-02-01)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 1924(1924-04-24)[3]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Granville Bascom Hall[d][6]
Род дзейнасці псіхолаг, філосаф, выкладчык універсітэта, пісьменнік
Навуковая сфера псіхалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уільям Джэймс
Вядомыя вучні Lewis Terman[d]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

У 1878—80 вучыўся ў Германіі ў Г. Т. Фехнера, В. Вунта і інш. 3 1881 прафесар універсітэта Дж. Хопкінса (г. Балтымар). У 1889—1920 прафесар і прэзідэнт Кларкскага ўніверсітэта, дзе стварыў першы ў ЗША інстытут дзіцячай псіхалогіі. Адзін з арганізатараў і першы прэзідэнт (1892) Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі.

Навуковая дзейнасць

правіць

Пры даследаванні дзіцячай псіхікі выкарыстоўваў апытальнікі, у якіх дзеці паведамлялі пра свае пачуцці (маральныя, рэлігійныя і інш.), адносіны да іншых людзей. Методыка такіх апытанняў сустрэла рэзкую крытыку, бо паведамленні дзяцей прызнаваліся за дакладную крыніцу інфармацыі пра саміх сябе. Прытрымліваўся тэорыі рэкапітуляцыі, паводле якой дзіця ў сваім псіхічным развіцці паўтарае стадыі развіцця псіхікі чалавечага роду («Праблемы выхавання», т. 1—2, 1911).

Зноскі

Літаратура

правіць