Адкрыць галоўнае меню

Грэнла́ндскае мо́ра — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж Грэнландыяй, Ісландыяй, Шпіцбергенам, астравамі Ян-Маен і Мядзведжы.

Грэнландскае мора
Norwegian Sea map ru.svg
Грэнландскае мора і Нарвежскае мора
Плошча 1 205 000[1] км²
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Агульная плошча мора 1195 тыс. км², сярэдняя глыбіня 1641 метр, найбольшая глыбіня — 5527 метраў. У заходняй частцы халоднае Усходне-Грэнландскае цячэнне, ва ўсходняй — цёплае Шпіцбергенскае цячэнне. Тэмпература вады летам ад 0 °C на паўночным захадзе да 6 °C на поўдні, зімой ад 1—2 да −1 °C. Салёнасць 32—34 . Прылівы паўсутачныя (да 4,4 м).

Рыбалоўства (траска, палтус, мойва); промысел грэнландскага цюленя. Галоўныя парты: Лонгйір і Барэнцбург (Шпіцберген), Акурэйры (Ісландыя).

Зноскі

ЛітаратураПравіць