Грэнландскі ўніверсітэт

Грэнладскі ўніверсітэт (грэнл.: Ilisimatusarfik) — універсітэт, размешчаны ў Нууку, Грэнландыя. Большасць курсаў выкладаецца на дацкай і грэнландскай мовах. З 2007 года ва ўніверсітэце навучалася каля 150 студэнтаў, амаль усе — мясцовыя жыхары. Каля 14 выкладчыкаў і пяць адміністрацыйна-тэхнічных супрацоўнікаў ажыццяўлялі вучэбны працэс. Малая колькасць студэнтаў тлумачыцца палітыкай урада, якая дазваляе студэнтам атрымаць бясплатную вышэйшую адукацыю ў любым месцы ў Еўропе ці Паўночнай Амерыцы. Ilisimatusarfik размешчаны на гістарычным месцы — Herrnhut mission, але плануецца пераезд у новы будынак Ilimmarfik у 2009 годзе. Бюджэт універсітэта — 14,8 мільёна дацкіх крон.

Грэнландскі ўніверсітэт
Заснаваны 1987[1]
Студэнты 650[2]
Сайт uni.gl (грэнландск.)
da.uni.gl (дацк.)
uk.uni.gl (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва універсітэце — чатыры факультэты:

  • Эканомікі і менеджменту
  • Філалогіі, літаратуры і журналістыкі
  • Культурнай і сацыяльнай гісторыі
  • Тэалогіі

Зноскі