Грэта Цінцін Элеанора Эрнман Тунберг (шведск.: Greta Tintin Eleonora Ernman Thunberg; нар. 3 студзеня 2003, Стакгольм) — шведская школьніца, экалагічны актывіст. У 15 гадоў пачала пратэставаць каля шведскага парламента з плакатам «Школьная забастоўка за клімат», заклікаючы да хуткіх дзеянняў па барацьбе са зменай клімату ў адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем. Яе дзеянні знайшлі водгук па ўсім свеце, спарадзіўшы шматлікія масавыя мерапрыемствы, вядомыя як «школьныя забастоўкі за клімат», або «пятніцы за будучыню».

Грэта Тунберг
шведск.: Greta Tintin Eleonora Ernman Thunberg
Імя пры нараджэнні шведск.: Greta Tintin Eleonora Ernman Thunberg[7]
Род дзейнасці абаронца навакольнага асяроддзя
Дата нараджэння 3 студзеня 2003(2003-01-03)[1][2][…] (21 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Svante Thunberg[d][4]
Маці Малена Эрнман[5][6]
Узнагароды і прэміі

Goldene Kamera[d] (30 сакавіка 2019)

Фрыт Орд[d] (сакавік 2019)

Rachel Carson Prize[d] (22 сакавіка 2019)

About You Awards[d] (18 красавіка 2019)

Пасол сумлення[d] (7 чэрвеня 2019)

Fellow of the Royal Scottish Geographical Society[d] (12 ліпеня 2019)

Geddes Environment Medal[d] (12 ліпеня 2019)

прэмія «За правільны лад жыцця»[d] (2019)

Honorary doctor of the University of Mons[d] (10 кастрычніка 2019)

100 жанчын (2019)

Асоба года па версіі часопіса «Time»[d] (11 снежня 2019)

10 людзей года па версіі часопіса Nature[d] (2019)

Human Act Award[d] (2020)

Prix Liberté[d] (21 ліпеня 2019)

ганаровы доктар Універсітэта Брытанскай Калумбіі[d]

ганаровы доктар Хельсінкскага ўніверсітэта[d]

Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 3 студзеня 2003 года ў Стакгольме. Маці Малена Эрнман — шведская оперная спявачка, бацька — акцёр Свантэ Тунберг.

Па словах Грэты, у 11 год яна перажыла дэпрэсію, а пазней ёй быў пастаўлены дыягназ сіндром Аспергера, абсесіўна-кампульсіўны разлад[8].

На канфэрэнцыі TEDx у лістападзе 2018 года Грэта сказала, што ўпершыню пачула пра змены клімату ў 8 год, але не магла зразумець, чаму ніхто не спрабуе штосьці з гэтым рабіць[9].

Школьніца Грэта Тунберг стала вядомая тым, што натхніла людзей па ўсім свеце на «школьныя забастоўкі», ідэя якіх у тым, што па пятніцах замест урокаў школьнікі выходзяць на вуліцы, імкнучыся прыцягнуць увагу палітыкаў і грамадскасці да праблемы клімату.

У верасні 2019 года шведка выступіла на саміце па клімаце ў ААН. У сваёй прамове яна абвінаваціла палітыкаў у тым, што яны пазбавілі яе пакаленне дзяцінства, бо перадалі яму ўсе назапашаныя ў чалавецтва праблемы, звязаныя са зменамі клімату, і пераклалі на яго плечы іх рашэнне[10][11]. У сваю чаргу крытыкі кліматычнага руху сумняваюцца ў кампетэнтнасці 16-гадовага дзіцяці без развітога крытычнага мыслення публічна судзіць пра такія складаныя пытанні, як кліматычныя змены[12].

Слоўнік Колінза англійскай мовы назваў climate strike («кліматычная забастоўка») словазлучэннем 2019 года[13]. 16-гадовая шведская актывістка Грэта Тунберг стала «Чалавекам года» па версіі амерыканскага часопіса Time.

Зноскі

  1. а б Lobbe A. À 15 ans, elle remet les dirigeants mondiaux à leur place! — 2018. Праверана 3 красавіка 2019.
  2. Greta Thunberg // Den Store Danske Encyklopædi — 1994. Праверана 7 чэрвеня 2020.
  3. Greta Thunberg // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Greta Thunberg Праверана 3 красавіка 2019.
  5. Gretas hälsa blev starten för Ernmans klimatkampStockholm: 2018. — 185600 экз. — ISSN 1101-2412 Праверана 2 верасня 2018.
  6. Dagens NyheterSverige: 2018. — ISSN 1101-2447 Праверана 2 верасня 2018.
  7. https://www.ratsit.se/20030103-Greta_Tintin_Eleonora_Ernman_Thunberg_Stockholm/GuWDZ2L8xlCa2h-4dDPN52RIzfAn8-U3u0vesHaFf70
  8. Greta Thunberg: ‘All my life I’ve been the invisible girl' (англ.). Часопіс Financial Times.
  9. School strike for climate - save the world by changing the rules (англ.). TEDxStockholm.
  10. Time абвясціў чалавека года
  11. Time объявил человека года
  12. Названа словазлучэнне года. Пра яго лёгка здагадацца
  13. nashaniva.by

Спасылкі правіць