Грэчаская аперацыя
Грэчаская аперацыя таксама вядомая, як аперацыя «Марыта» (ням.: Unternehmen Marita[1]) (6 красавіка—30 красавіка 1941) — агульная назва ваенных дзеянняў у час уварвання нацысцкай Германіі ў Грэцыю ў красавіку 1941 года. Напад рушыў услед за папярэднім беспаспяховым італьянскім уварваннем, вядомым як Італа-грэчаская вайна. Яго, як правіла, аддзяляюць ад бітвы за Крыт, якая адбылася пасля захопу мацерыковай Грэцыі. Абедзве аперацыі былі часткай Балканскай кампаніі Германіі у час Другой сусветнай вайны.
Грэчаская аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Міжземнаморскі фронт Другой сусветнай вайны | |||
![]() Карта нямецкага наступу | |||
Дата | 6 красавіка — 30 красавіка 1941 | ||
Месца | Грэцыя, паўднёвая частка Албаніі | ||
Прычына | Паражэнне Італіі ў вайне супраць Грэцыі | ||
Вынік |
Перамога краін восі; акупацыя Грэцыі, стварэнне марыянетачнага ўрада |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
| |||
![]() |
На пачатак уварвання Германіі Грэцыя ўжо была ў стане вайны з Італіяй, якая пачалася з італьянскага ўварвання 28 кастрычніка 1940 года. Грэцыя паспяхова адбіла першыя наступы. Да 6 красавіка большая частка грэчаскай арміі апынулася на мяжы з Албаніяй, адкуль італьянцы паспрабавалі пракрасціся ў Грэцыю. Нямецкія войскі ўварваліся праз Балгарыю, стварыўшы тым самым другі фронт. Грэцыя да гэтага моманту ўжо паспела атрымаць невялікае падмацаванне ад Брытанскай імперыі, аднак, пасля пачатку ўварвання дапамогі больш не было. Італьянскія і нямецкія войскі колькасна значна пераўзыходзілі грэчаскую армію. У выніку чаго балгарская абарончая лінія, якая не атрымала падмацавання, была хутка захоплена немцамі, якія затым абыйшлі з флангу грэчаскія сілы на албанскай мяжы, вымусіўшы іх здацца. Брытанскія войскі пачалі тактычнае адступленне. Нямецкая армія дасягнула Афін 27 красавіка і выйшла да паўднёвага берага Грэцыі 30 красавіка, захапіўшы каля 7000 брытанскіх салдат і завяршыўшы гэты этап Балканскай кампаніі поўнай перамогай. Праз месяц заваяванне Грэцыі было завершана захопам Крыта. Грэцыя апынулася акупавана ўзброенымі сіламі Германіі, Італіі і Балгарыі.
Успамінаючы ход вайны бліжэй да яе канца, калі хуткае паражэнне Германіі стала непазбежным, Гітлер усё больш называў паражэнне Італіі пры ўварванні ў Грэцыю прычынай сваёй наступнай катастрофы[2]. У якасці прычыны буйнога паражэння Германіі на тэрыторыі Савецкага Саюза, гэта тлумачэнне не падыходзіць[3]. Аднак, гэта паражэнне мела сур’ёзныя наступствы для ваенных дзеянняў падчас Паўночнаафрыканскай кампаніі[4].
Заўвагі
правіць- ↑ Войскі Балгарыі ў баявых дзеяннях удзелу не прымалі
Крыніцы
правіць- ↑ THE GERMAN CAMPAIGN IN THE BALKANS (SPRING 1941): PART III . Army.mil (28 кастрычніка 1940). Праверана 1 красавіка 2013.
- ↑ The Testament of Adolf Hitler. The Hitler-Bormann Documents February — April 1945, ed. Francois Genoud, London, 1961, pp. 65, 72-3, 81.
- ↑ Hillgruber 1993, с. 506.
- ↑ von Rintelen 1951, pp. 90, 92–3, 98–9, emphasizes from the German point of view the strategic mistake of not taking Malta.
Літаратура
правіць- Andreas Hillgruber. Hitlers Strategie. Politik und Kriegführung 1940–1941. — 3. — Bonn, 1993.
- von Rintelen, Enno. Mussolini als Bundesgenosse. Erinnerungen des deutschen Militärattachés in Rom 1936–1943 (ням.). — Tübingen/Stuttgart: R. Wunderlich, 1951.