Фаланга
(Пасля перасылкі з Грэчаскія фалангі)
Фала́нга (грэч. phalanx літар. падоўжны) — баявы парадак пяхоты ў войсках Старажытнай Грэцыі і Рыму, першы з вядомых баявых парадкаў.

Цесна самкнутае лінейнае пастраенне цяжкай пяхоты, складалася з 8—16 (радзей 25) шэрагаў па 800—1000 воінаў у кожнай. Мела вялікую ўдарную сілу, але была маларухомай.
З 2-й паловы 4 ст. да н.э. тыповую грэчаскую фалангу з фронту прыкрывалі пелтасты (больш за 8 тыс. чалавек), а з флангаў конніца (больш за 4 тыс. чалавек)
Фалангі́т — воін са складу македонскай фалангі.
Гл. таксама
правіцьФаланга на Вікісховішчы |