Гуандун

правінцыя ў Кітаі

Гуандун — правінцыя на поўдні Кітайскай Народнай Рэспублікі. Гуандун знаходзіцца на поўдзень ад гор Наньлін на ўзбярэжжы Паўднёва-Кітайскага мора і мяжуе са спецыяльнымі адміністрацыйнымі раёнамі Ганконг (Сянган) і Макао, а таксама з правінцыямі Гуансі, Хунань, Цзянсу, Фуцзянь і Хайнань. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі — горад Гуанчжоў. Гісторыя, культура і мова (дыялект) правінцыі Гуандун даволі моцна адрозніваюцца ад іншых раёнаў краіны (гл. кантонскі дыялект). За апошнія гады Гуандун стаў адной з найбольш эканамічна развітых правінцый Кітая.

Гуандун
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Ван Вэйчжун[d]
Насельніцтва
  • 126 012 510 чал. (2020)[2]
Плошча
  • 179 800 км²
Гуандун на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 CN-GD
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

У рэльефе — чаргаванне гор вышынёй да 1922 м і нізінных раўнін. На нізінах сярэдняя тэмпература студзеня ад 8 °C да 16 °C, ліпеня — 26—28 °C. Ападкаў 1200—2000 мм за год. Густая сетка рэк. Радовішчы каменнага вугалю, руд вальфраму, марганцу, сурмы. Апрацоўваецца каля 50 % тэрыторыі.

Сельская гаспадарка правіць

Штогод збіраюць 2—3 ураджаі. Асноўная культура — рыс (каля 70 % плошчаў), а таксама цукровы трыснёг, алейныя (арахіс, соя, кунжут, камелія, тунг, трапічныя эфіраносы), пладовыя культуры, джут, рамі, сізаль і інш. Шаўкаводства. Рыбалоўства і рыбагадоўля. Жывёлагадоўля (цяглавая буйная рагатая жывёла, свінні). Птушкагадоўля.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. http://www.stats.gov.cn/english/PressRelease/202105/t20210510_1817188.html

Літаратура правіць

Гуандун // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).