Асьют (мухафаза)
(Пасля перасылкі з Губернатарства Асьют)
Асьют — мухафаза ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет. Адміністрацыйны цэнтр - горад Асьют. Размешчана ў цэнтры краіны, у даліне Ніла, на захад ад мухафазы Чырвонае Мора, на ўсход ад мухафазы Новая Даліна, на поўдзень ад мухафазы Эль-Мінья і на поўнач ад мухафазы Сахаг. У мухафазе развіты турызм. Тут знаходзяцца старажытнаегіпецкія, мусульманскія і копцкія помнікі мастацтва.
Асьют | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
56 м | ||
Код ISO 3166-2 | EG-AST | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва мухафазы складае каля 3,5 млн чалавек (мужчыны 51,21%; жанчыны 48,79%). Штогадовы прырост насельніцтва 2,6%.
Адміністрацыйны падзел
правіцьМухафаза складаецца з 11 адміністрацыйных цэнтраў (раёнаў), 11 гарадоў, 2 асобных гарадскіх акруг і 52 сельскіх мясцовых абшчын, да якіх адносяцца 235 вёсак і 971 дробных паселішчаў.