Губернатарства Трансністрыя

Губернатарства Трансністрыя (рум.: Transnistria), або Заднястроўе — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, утвораная румынскімі ўладамі на тэрыторыі часткі акупаваных Вінніцкай, Адэскай, Мікалаеўскай абласцей Украінскай ССР і левабярэжнай часткі Малдаўскай ССР, падчас Другой сусветнай вайны. Сталіца — Адэса. Губернатар — прафесар Георгэ Алексяну. Утворана 19 жніўня 1941 года; дэ-факта ліквідавана савецкімі войскамі 20 сакавіка 1944 года падчас Дняпроўска-Карпацкай стратэгічнай наступальнай аперацыі.[1][2]

Губернатарства Трансністрыя
рум.: Transnistria
Герб
Герб
Краіна Каралеўства Румынія
Адміністрацыйны цэнтр Ціраспаль (да 16 кастрычніка 1941)
Адэса (пасля 16 кастрычніка 1941)
Найбуйнейшы горад Адэса
Інш. буйныя гарады Ціраспаль, Авідыёпаль, Ачакаў
Дата ўтварэння 19 жніўня 1941
Дата скасавання красавік 1944
Насельніцтва
  • 2 326 224 чал. (1941)
Плошча
  • 42 000 км²
Губернатарства Трансністрыя на карце
Commons-logo.svg Губернатарства Трансністрыя на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Трансністрыя была ўтворана ў адпаведнасці з нямецка-румынскім дагаворам, падпісаным у Бендэрах 30 жніўня 1941 года. Паводле гэтага дагавора тэрыторыя паміж Паўднёвым Бугам і Днястром, якая ўключае частку Вінніцкай, Адэскай, Мікалаеўскай абласцей Украіны і левабярэжную частку Малдовы, пераходзіла пад юрысдыкцыю і кіраванне Румыніі.

На падставе гэтага дагавора прэм'ер-міністр і кандукэтор Румыніі Іон Антанеску ў 1940—1944 гг. выдаў 19 жніўня 1941 года Дэкрэт № 1 аб ўсталяванні румынскай адміністрацыі ў Трансністрыі[3] з цэнтрам у горадзе Ціраспаль (у сярэдзіне кастрычніка 1941 года, пасля сыходу Чырвонай арміі з Адэсы, сталіца была перанесена туды). Губернатарам быў прызначаны прафесар Георгэ Алексяну.

Мяжа Трансністрыі праходзіла на поўдні па ўзбярэжжы Чорнага мора паміж вусцямі рэк Днестр і Паўднёвы Буг, на захадзе — па рацэ Днестр ад вусця да ўпадзення ў Днестр левага прытоку рэчкі Лядава, на ўсходзе — па рацэ Паўднёвы Буг ад вусця да ўпадзення ў Паўднёвы Буг правага прытоку рэчкі Роў, на поўначы — па рэчках Лядава і Роў да іх вытокаў у Барскім раёне Вінніцкай вобласці.

Гісторыя румынскай акупацыі Трансністрыі завяршылася ў красавіку 1944, калі савецкая армія цалкам вызваліла тэрыторыю паміж Днястром і Паўднёвым Бугам ад румынскіх і нямецкіх войскаў.

Гл. таксамаПравіць

ЗаўвагіПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць