Губка Боб Квадратныя Штаны

«Губка Боб Квадратныя Штаны» (англ.: «SpongeBob SquarePants») — культавы амерыканскі мультсерыял вытворчасці тэлеканала Nickelodeon, які выйшаў у эфір летам 1999 года і стаў адным з самых папулярных анімацыйных тэлевізійных праграм, а таксама фактычным «асобай» канала «Nickelodeon». За час існавання Губка Боб набыў рэпутацыю серыяла з добрым, адначасова дурным гумарам, нечаканым сюжэтам і арыгінальнымі сцэнамі. Гэта самы вялікі па колькасці серый анімацыйны серыял тэлеканала «Nickelodeon» — на дадзены момант ён уключае 11 поўных сезонаў, ідзе трансляцыя 12 сезону.

Губка Боб Квадратныя Штаны
Тып animated television series[d]
Жанр камедыйны тэлесерыял[d] і дзіцячы тэлевізійны серыял[d]
Прадзюсар
Стваральнік Stephen Hillenburg[d]
Сцэнарыст
Кампазітар
Студыя Nickelodeon Animation Studio[d]
Краіна
Тэлеканал Nickelodeon[d], TV Globo[d], Sistema Brasileiro de Televisão[d] і TV Cultura[d]
IMDb ID 0206512
Афіцыйны сайт

Апісанне правіць

Дзеянні мультфільма разгортваюцца на дне Ціхага акіяна ў невялікім выдуманым мястэчку пад назвай Бікіні-Баттом, галоўнымі дзеючымі асобамі з'яўляюцца антрапаморфныя прадстаўнікі марской фаўны: губка, марская зорка, кальмар, краб, планктон, слімак, кашалот, рыба-вожык і, як бы дзіўна гэта ні выглядала, вавёрка і суперкамп'ютар. Падводная тэматыка была апрацавана стваральнікам серыяла, Стывенам Хіленбергам, які, перш чым стаць аніматарам, доўгі час прапрацаваў марскім біёлагам.

Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 25 чэрвеня 2020.