Гудзевіцкі сельсавет
Гудзе́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Гудзевічы.
Гудзевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мастоўскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гудзевічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 215 |
Плошча | 84,4 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 28 жніўня 2013 года ў склад сельсавета з Лунненскага сельсавета перададзена вёска Тоўсцікі[1].
Склад
правіцьУ склад сельсавета ўваходзяць — аграгарадок Гудзевічы, вёскі Агрызкі, Адзверна, Вострава, Дубляны, Кулёўшчына, Ляткі, Міткевічы, Нацавічы, Пілкі, Радзявічы, Семярэнкі, Струга, Сядзеневічы, Сямашкі, Тоўсцікі, Цінявічы.
Самы вялікі населены пункт — Гудзевічы (732 жыхары), самы маленькі — Міткевічы (6 жыхароў).
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1525 чалавек[2], з іх 70,6 % — беларусы, 25,7 % — палякі, 2,3 % — рускія, 0,8 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1215 чалавек[4].
Інфраструктура
правіцьАхова здароўя
правіцьУ сельсавеце дзейнічаюць Гудзевіцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, Пілкаўскі і Радзявіцкі фельчарска-акушэрскія пункты. Ёсць аптэка чацвёртай катэгорыі ў аграгарадку Гудзевічы.
Адукацыя
правіцьДУА «Гудзевіцкая сярэдняя школа», «Гудзевіцкі дзіцячы сад».
Бытавыя паслугі
правіцьКомплексна-прыёмны пункт у аг. Гудзевічы.
Банкі
правіцьАддзяленне ў аг. Гудзевічы, банкамат у аг. Гудзевічы.
Гандаль
правіцьПрацуюць 3 магазіны і 1 кафэ ў аграгарадку Гудзевічы, крамы ў вёсках Пілкі і Радзявічы.
Лазні
правіцьЛазня ЗАТ «Гудзевічы» на 2 аддзяленні, лазні ў вёсках Радзявічы і Пілкі.
Прадпрыемствы
правіцьЗАТ «Гудзевічы».
Крыніцы
правіць- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.