Гуйка
Гу́йка[1] — рака ў Беларусі, у Мінскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці, у басейне Нёмана.
Гуйка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 19 км |
Плошча басейна | 98 км² |
Басейн | Рыбчанка → Ілія → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
Басейн рэк | Атлантычны акіян |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | каля вёскі Шчадроўшчына |
· Каардынаты | 54°09′30″ пн. ш. 27°23′24″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рыбчанка |
· Месцазнаходжанне | Радашковічы |
· Каардынаты | 54°09′40″ пн. ш. 27°14′17″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,33 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Маладзечанскі раён, Мінскі раён |
Даўжыня ракі 19 км, у тым ліку 3 км на тэрыторыі Маладзечанскага раёна[2]. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33 м/км. Плошча вадазбору 98 км².
Пачынаецца каля вёскі Шчадроўшчына Мінскага раёна[2], за 2 км у напрамку на ўсход да вёскі Новы Двор[1]. Ад сутокаў Гуйкі з Вязынкай каля гарадскога пасёлка Радашковічы ўтвараецца рака Рыбчанка. Вадазбор на паўночна-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, лясістасць 35 %, пад ворывам 45 % тэрыторыі. На працягу 4,8 км каналізаваная: ад вёскі Рагава на паўночны захад (2,6 км) і на паўднёвы ўсход (2,2 км).
Апроч назвы Гуйка рака ў мінулым насіла назву Чорная[3].
Каля ракі населеныя пункты Пухлякі, Новы Двор (Шаршунскі сельсавет), Збаравічы, Рагава.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ 2,0 2,1 Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов)(руск.)
- ↑ Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии — С. 252.
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Гуйка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 144.
- Hujka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom III (Haag — Kępy), 1882. — S. 205 (польск.)
- Ліст карты N-35-67. Выданне 1981 г.(руск.)