Гульнявая прыстаўка

Гульнявая прыстаўка (для кішэнных сістэм больш карэктны варыянт гульнявая кансоль) — спецыялізаваная электронная прылада, распрацаваная і створаная для відэагульняў. Найбольш папулярнай прыладай вываду з’яўляецца тэлевізар ці, часам, камп’ютарны манітор — таму такія прылады завуць прыстаўкамі, бо яны прыстаўляюцца да незалежнай прылады адлюстравання. Партатыўныя (кішэнныя) гульнявыя сістэмы маюць уласную ўбудаваную прыладу адлюстравання (ні да чаго не прыстаўляецца).

Першапачаткова гульнявыя прыстаўкі адрозніваліся ад персанальных камп’ютараў па шэрагу важных прыкметаў — яны прапаноўвалі ўжыванне тэлевізара ў якасці асноўнай прылады адлюстравання і не падтрымлівалі большасць стандартных перыферыйных прылад, створаных для персанальных камп’ютараў — такіх як клавіятура ці мадэм. Да нядаўніх часоў амаль усе прадаваныя прыстаўкі прызначаліся для запуску ўласніцкіх гульняў, якія распаўсюджваліся на ўмовах адсутнасці падтрымкі іншых прыставак.

Аднак, з цягам развіцця гульнявых прыставак, розніца паміж імі і персанальнымі камп’ютарамі стала паступова сцірацца — некаторыя прыстаўкі могуць дазволіць далучэнне клавіятуры, цвёрдага дыску і нават запуск на іх аперацыйнай сістэмы Linux ці xBSD. Схемы і праграмнае забеспячэнне некаторых прыставак могуць распаўсюджвацца, пад вольнымі ліцэнзіямі.

Рынак гульнявых прыставак пачынаўся з параўнальна простых электронных тэлевізійных гульнявых сістэм, такіх як Pong, развіўшыся ў нашыя дні ў моцныя шматфункцыянальныя гульнявыя сістэмы.

Пакаленні гульнявых прыставак

правіць

Пералічаны найбольш вядомыя прадстаўнікі пакаленняў.

1-е пакаленне

правіць
 
The Magnavox Odyssey была першай гульнявой кансоллю, прэзентавана ў 1972.

Першыя хатнія гульнявыя сістэмы (1972—1980 года).

2-е пакаленне

правіць
 
The Atari 2600 стала самай папулярнай гульнявой прыстаўкай другога пакалення.

Раннія 8-бітныя прыстаўкі з гульнямі на картрыджах (1979—1983 года).

3-е пакаленне

правіць
 
Гульнявая кансоль NES набыла папулярнасць пасля крызісу 1983 года.

Эпоха 8-бітных гульнявых сістэм (1985—1990 года).

4-е пакаленне

правіць

Эпоха 16-бітных гульнявых прыставак (1986—1993 года).

5-е пакаленне

правіць

32- і 64-бітныя гульнявыя сістэмы (1993—1999 года).

6-е пакаленне

правіць

7-е пакаленне

правіць

Перыяд: 2005 год — 2011 год

Новыя фарматы носьбітаў (HD DVD, Blu ray), бесправадныя гульнявыя кантролеры, магчымасць IR-трэкінгу і выкарыстання рухаў для кіравання гульнёй. Падтрымка далучэння ў Інтэрнэт.

8-е пакаленне

правіць

Перыяд: 2011 год — с. ч.

9-е пакаленне

правіць

Перыяд: 2020 год — с. ч.

Уладкаванне прыстаўкі

правіць

Звычайна гульнявая прыстаўка складаецца з некалькіх асноўных элементаў:

  • Асноўны блок — корпус прыстаўкі, да якога далучаюцца яе астатнія элементы. Унутры корпуса змяшчаецца мацярынская плата, на якой усталяваны шэраг мікрасхем, уключаючы АЗП, ПЗП і цэнтральны працэсар, змяшчаецца порт картрыдж ці прывад аптычных дыскаў.
  • Блок сілкавання — далучаецца да бытавой сеткі пераменнага тока і сілкуе прыстаўку пастаянным токам. У некаторых варыянтах блок сілкавання ўбудаваны ў корпус прыстаўкі.
  • Аўдыё-відэа кабель, а таксама высокачастотны «антэнны» кабель для далучэння наўпрост да антэннага раз’ёма тэлевізара — перадае выяву з прыстаўкі на тэлевізар.
  • Гульнявыя кантролеры — прылада ўводу інфармацыі (джойсцік, гэймпад, руль, клавіятура, мыш і г. д.), дазваляе гульцу кіраваць прыстаўкай і аб'ектамі на экране.
  • Носьбіт даных — большасць гульнявых прыставак працуе з гульнямі, запісанымі на знешнім носьбіце, якім звычайна з'яўляецца картрыдж ці аптычны дыск, раней нават ужываліся дыскеты.
  • Картка памяці — некаторыя прыстаўкі ўжываюць здымныя карткі памяці, на якія запісваюцца файлы, напрыклад, стан гульні.

Віды носьбітаў даных

правіць

Картрыдж

правіць

Картрыджы для гульнявых сістэм уяўляюць сабой друкаваную плату, змешчаную ў пластыкавы корпус. С аднаго боку корпусу знаходзіцца раздым для далучэння да прыстаўкі. На друкаванай плаце змяшчаецца ПЗП, у якой запісана гульня. У многіх картрыджах акрамя ПЗП маюцца іншыя кампаненты, якія могуць павялічыць магчымасці прыстаўкі, напрыклад, дадатковае АЗП ці сапрацэсар.

Картрыджы былі першымі носьбітамі інфармацыі для гульнявых прыставак і самымі папулярнымі аж да 1995 года.

Карткі памяці

правіць

Некаторыя прыстаўкі, напрыклад Sega Master System і PC Engine выкарыстоўвалі разнастайныя віды картак памяці для захоўвання стану гульняў. Картка ўяўляла сабой спрошчаны і паменшаны картрыдж, у якім не маглі ўсталёўвацца якія-небудзь кампаненты акрамя ПЗП.

Магнітныя носьбіты

правіць

Працяглы час бытавыя камп’ютары ўжывалі магнітныя носьбіты інфармацыі: магнітныя стужкі (напрыклад, звычайныя аўдыёкасеты) і дыскеты. Значны ўклад у іх папулярнасць уносіла магчымасць перазапісу носьбіта на той жа прыладзе, на якой адбываецца яго чытанне.

У гульнявых прыстаўках магнітныя носьбіты выкарыстоўваліся рэдка. Для першых мадэляў NES гульні распаўсюджваліся менавіта на дыскетах уласнага прапрыетарнага фармату.

Аптычныя носьбіты

правіць

Пераход на аптычныя носьбіты (кампакт-дыскі) пачаўся першай палове 1990-х. Нягледзячы на тое, што загрузка гульняў з дыскаў патрабавала больш часу, чым пры ўжыванні картрыджаў, дыскі былі значна танней у вытворчасці і мелі большы аб'ём даных для захоўвання. Адна з першых прыставак, якая выкарыстоўвала дыскі, — Amiga CD32, выпушчаная ў верасні 1993 года. На пачатку XXI стагоддзя большая частка масавых прыставак ужывала аптычныя носьбіты: CD-ROM, DVD-ROM і іншыя.

Наступнае пакаленне гульнявых сістэм перайшло на больш ёмкія стандарты: PlayStation 3 выкарыстоўвала Blu-ray, Xbox 360 — двухслойныя DVD (DVD-DL) і HD-DVD (з дапамогай знешняй прылады).

У PlayStation Portable выкарыстоўваецца ўласны тып дыскаў - UMD.

Інтэрнэт

правіць

Тры асноўныя кансолі 7-га пакалення (Xbox 360, PlayStation 3 і Wii) падтрымліваюць які-небудзь варыянт распаўсюджвання гульняў праз сеціва Інтэрнэт. Сэрвісы: Microsoft Xbox Live (Xbox Live Arcade, Xbox Live Marketplace), Sony PlayStation Network (PSN), Nintendo Virtual Console, WiiWare.

Савецкія гульнявыя прыстаўкі

правіць

Савецкія гульнявыя прыстаўкі выпускаліся ў 1980—1990-е гады ў серыі «Электроніка», якая выраблялася заводамі, што знаходзіліся на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Тыражы прыставак былі недастатковымі, аднак гульні мелі вялікую папулярнасць і адразу сталі дэфіцытам. Большасць гульняў у той ці іншай ступені паўтаралі замежныя распрацоўкі, таму маглі мець поспех толькі пры закрытых межах.

Пасля распаду СССР савецкі рынак стаў актыўна насычацца замежнымі прыстаўкамі і іх клонамі, першай з якіх была 8-бітная прыстаўка «Dendy» (кітайскі аналаг NES), з даступным коштам, агрэсіўную рэкламу якой фірма Steepler няспынна круціла па цэнтральным тэлебачанні.

Тэлевізійныя прыстаўкі

правіць

Першая савецкая гульнявая прыстаўка − «Палестра-02». За ёй з'явіліся «Электроника Экси Видео 01» (5 гульняў) і «Электроника Экси Видео 02», якая выраблялася ў пачатку 1980-х гадоў («Экситон», г. Паўлаўскі Пасад), далучалася да тэлевізара і дазваляла гуляць у сем гульняў (з чорна-белай графікай):

  • Тэніс, Футбол, Сквош, Трэніроўка, Футбол з гандзікапам, Стральба-1, Стральба-2.

Да прыстаўкі, акрамя тэлевізара, далучаліся два джойсціка і светлавы пісталет. Гэтай жа фірмай вырабляліся чатыры варыянта прыстаўкі «Электроника Видеоспорт»: «Видеоспорт», «Видеоспорт-2», «Видеоспорт-М», «Видеоспорт-3».

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць