Гуркінскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Гу́ркінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Гуркі.

Гуркінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Гуркі
Дата ўтварэння 16 верасня 1960
Дата скасавання 10 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 719
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 16 верасня 1960 года ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Гуркі з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Езярышчанскага пассавета (17 населеных пунктаў: Альшанікі, Арцюхі, Аўдзейкава, Балбекі, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Касьяніха, Кісялёўкі, Кошкіна, Куландзіна, Лахі, пасёлак лясгаса, Мартыненкі, Пылькі, Сухарукава і Шчамялі), уваходзілі ў склад Мехаўскага (9 населеных пунктаў: Будніца, Бялькі, Каралі, Пуляхі, Трубіна, Цары, Церахі, пасёлак цагельнага завода і чыгуначная казарма 499 км) і Кудзінскага (6 населеных пунктаў: Валайкі, Есяновікі, Лапашкі, Лугавыя, Сіціна і Хвошна) сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 7 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Мяжанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кавалёва, Каверзіна, Немцава і Шаўрова)[2]. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска Бялькі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гуркінскага сельсавета 27 населеных пунктаў[4]. 9 снежня 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Езярышчанскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Кайкі, Мясцечка, Панкры, Студзёнка, Сурміно і Ткачы)[5]. 30 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Балбекі, Кісялёўкі і Сухарукава[6]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Бычыхінскага сельсавета[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 719 чалавек[8], з іх 84,0 % — беларусы, 13,8 % — рускія, 1,5 % — украінцы[9].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: аграгарадок Лесагорская, пасёлак Зарніца, вёскі Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Мартыненкі, Мясцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова.

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 45. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  6. Пералік назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі, якія спынілі сваё існаванне за 2008 год Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.