Густаў Выкоўскі
Густаў Вінцэнтавіч (Вікенцьевіч) Выкоўскі (руск.: Густав Викентьевич Выковский, польск.: Gustaw Wykowski; 1860 — 15 жніўня 1940, Варшава, Генерал-губернатарства[d]) — грамадска-палітычны дзеяч.
Густаў Выкоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Платонавіч Войніч-Сянажэцкі[d] | ||||||
Нараджэнне | 1860 | ||||||
Смерць |
15 жніўня 1940 |
||||||
Бацька | Вікенцій Выкоўскі[d] | ||||||
Маці | Марыя з Вяльгорскіх[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Выкоўскіх. Католік[1]. Нарадзіўся ў 1860 годзе ў сям'і Вікенція Выкоўскага і графіні Марыі з Вяльгорскіх[2].
Валодаў фальваркам Паленава і хутарамі Баброў і Барок Быхаўскага павета Магілёўскай губерні[1].
Пасля заканчэння Магілёўскай гімназіі[1][3] ён паступіў на медыцынскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта[4], але ў 1883[1] годзе быў адлічаны з прычыны ўдзелы ў антыўрадавай акцыі[4]. Вучобу працягнуў за граніцай[4], скончыў Цюрыхскі ўніверсітэт[1], атрымаў званне доктара медыцыны Бернскага ўніверсітэта[4]. У 1891 годзе быў членам «Польскай лігі»[1].
Пасля займаўся сваім маёнткам, стаў членам Магілёўскага таварыства сельскай гаспадарскі, актыўна ўдзельнічаў у земскай працы[4]. У 1903—1908 гг. гласны Быхаўскай павятовай управы па справах земскай гаспадаркі, член Магілёўскага лесаахоўнага камітэта і Быхаўскай павятовай камісіі паводле ацэнкі нерухомых маёмасцяў[1].
Як земскі дзеяч Выкоўскі ўдзельнічаў ва ўсерасійскіх земскіх з’ездах у 1905 г. Там ён пазнаёміўся з расійскімі лібераламі — заснавальнікамі Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі (КДП). У снежні таго ж года адбыўся арганізацыйны збор канстытуцыйных дэмакратаў у Магілёве. Быў абраны пастаянны губернскі камітэт, старшынёй якога стаў Густаў Быкоўскі. Кадэцкая група аформілася і ў ягоным маёнтку Паленава[4].
Увесну 1906 года Выкоўскі быў выбраны членам Дзяржаўнага савета ад Магілёўскай губерні. 6 мая 1906 г. ён быў кааптаваны ў ЦК КДП. Такім чынам, прадстаўнік Магілёўскага аддзела апынуўся ў складзе вышэйшага кадэцкага кіраўніцтва. Уваходзіў таксама ў групоўку дэпутатаў «Кола Літвы і Русі». У Дзяржаўным савеце Выкоўскі выступаў з левых пазіцый. Ён настойваў на радыкальнай рэформе дзяржаўнага ладу Расійскай імперыі, мяркуючы, што для гэтага наступіў спрыяльны момант[4].
«Векавыя асновы» зусім не так моцныя і ўстойлівыя, як ім быць належала, ды ў дадаткаў і начальства [г. зн. урад] далёка не такое магутнае, як спадзяваліся[4] |
Аднак ужо 25 ліпеня (7 жніўня) 1906 года Густаў Выкоўскі дэманстратыўна склаў з сябе паўнамоцтва члена Дзяржаўнага савета на знак пратэсту супраць роспуску I Дзяржаўнай думы[4]. Яго месца ў студзені 1907 заняў Уладзіслаў Войніч-Сянажэцкі. Прадстаўнік Польскага Дэмакратычнага Саюза (1907)[1].
Мясцовыя ўлады на апазіцыйную дзейнасць Выкоўскага адказалі рэпрэсіямі. У сярэдзіне лістапада 1906 г. паліцыя разагнала сход Магілёўскага камітэта КДП. Выкоўскі быў аштрафаваны на 200 руб. і з’ехаў у свой маёнтак. Асцерагаючыся паліцыі, ён у лісце ЦК прасіў накіроўваць карэспандэнцыю на імя графіні Ж. Г. Вяльгорскай. Аднак засцярогі не дапамаглі. У студзені 1907 г. Выкоўскі быў арыштаваны і на месяц пасаджаны ў Магілёўскую турму[4].
Тым не менш, і ў наступны час ён працягваў актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх партыйных мерапрыемствах. У чэрвені 1907 года Выкоўскі прысутнічаў на пленарным пасяджэнні ЦК, у маі і лістападзе 1909 года, а таксама ў маі 1910 года на нарадах кадэцкай фракцыі III Дзяржаўнай думы з прадстаўнікамі мясцовых груп. Ён жа, мабыць, быў і на аналагічных нарадах у 1911—1912 гадах[4].
Густаў Выкоўскі падаваў фракцыі фактычныя матэрыялы, якія яна выкарыстоўвала ў Думе пры падрыхтоўцы законапраектаў ці для крытыкі ўрада. У цэлым магілёўскі прадстаўнік быў задаволены дзейнасцю дэпутатаў-кадэтаў. На нарадзе ў маі 1909 г. ён ад імя трох нацыянальных груп (рускіх (беларусаў), палякаў і яўрэяў), якія ўваходзілі ў склад мясцовага камітэта, выказаў падзяку фракцыі за ўстойлівую абарону нацыянальных інтарэсаў у Дзяржаўнай думе[4].
У 1912—1917 гадах глосны Быхаўскага павятовага земскага сходу, член Быхаўскай павятовай землеўпарадкавальнай камісіі і Быхаўскага павятовага вучылішчнага савета, член праўлення Таварыства па адкрыцці і ўтрыманні ў горадзе Быхаве і яго павеце жаночай і мужчынскай гімназій і іншых сярэдніх навучальных устаноў, член Магілёўскага губернскага камітэта Усерасійскага земскага саюза[1].
Пасля лютага 1917 года Густаў Выкоўскі, працягваючы супрацоўнічаць з КДП, уключаецца ў працу губернскай польскай рады. Адначасова ён узначальвае Магілёўскую губернскую земскую ўправу, старшынёй 9-га надзвычайнага Магілёўскага губернскага земскага сходу, старшынёй Магілёўскага губернскага камітэта Усерасійскага земскага саюза[1], намеснікам старшыні акруговай па справах аб выбарах ва Устаноўчы сход камісіі[4]. Быў кандыдатам ва Устаноўчы сход ад Магілёўскай губернскай Польскай рады[4].
Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў 26 кастрычніка 1917[4] года ўвайшоў у склад Магілёўскага губернскага камітэта грамадскай бяспекі[1], створанага для процідзеяння захопу ўлады бальшавікамі[4].
Пасля ўсталявання ў Магілёве савецкай улады Густаў Выкоўскі ў студзені 1918 года быў арыштаваны[4] ў якасці закладніка[1]. Аднак праз месяц яго адпусцілі з прычыны заступніцтва шматлікіх польскіх і расійскіх грамадскіх дзеячаў[4]. У перыяд нямецкай акупацыі Магілёва быў членам Магілёўскай гарадской управы[1].
Пасля гэтага ён спачатку пераязджае ў Мінск, а затым у Варшаву, дзе працаваў саветнікам польскага міністэрства працы.
Памёр Выкоўскі 15 жніўня 1940 года[4].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Юрый Снапкоўскі Снапковский Ю.Н. Могилевская губернская тюрьма периода немецкой оккупации Могилева (1918 г.) в документах НИАБ // Архіварыус: Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Вып. 9 / Укл. З.Л. Яцкевіч; рэдкал.: Ю.М. Бохан [і інш.. Мінск: БелНДІДАС, 2011. С. 75–96.].
- ↑ Густаў Выкоўскі ў генеалагічнай базе даных Sejm-Wielki.pl
- ↑ У іншых крыніцах — Полацкай
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Д. С. Лавринович Лидер могилевских кадетов Г. В. Выковский (other). — 2007.