Густаў Гусак

Густаў Гусак (славацк.: Gustáv Husák, 10 студзеня 1913, Дубраўка — 18 лістапада 1991, Браціслава) — апошні прэзідэнт сацыялістычнай Чэхаславакіі, славак па нацыянальнасці.

Густаў Гусак
Gustáv Husák
Gustáv Husák - oříznuto.JPG
Сцяг9-ы Прэзідэнт Чэхаславакіі
29 мая 1975 — 10 снежня 1989
Папярэднік Людвік Свобада
Пераемнік Вацлаў Гавел
Сцяг5-ы Генеральны сакратар ЦК КПЧ
1971 — 17 снежня 1987
Папярэднік пасада адноўлена
Пераемнік Мілаш Якеш
Сцяг3-і Першы сакратар ЦК КПЧ
17 красавіка 1969 — 1971
Папярэднік Аляксандр Дубчак
Пераемнік пасада скасавана
Нараджэнне 10 студзеня 1913(1913-01-10)[1][2][…]
Смерць 18 лістапада 1991(1991-11-18)[1][5][…] (78 гадоў)
Месца пахавання
  • Дубраўка[d]
Імя пры нараджэнні славацк.: Augustín Husák
Жонка Магда Лаквенцова[d] і Вера Гусакова[d]
Дзеці Vladimír Husák[d] і Ján Husák[d]
Нацыянальнасць Славак
Веравызнанне атэізм
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар права[d]
Дзейнасць палітык, адвакат, юрыст
Аўтограф Gustav Husak signature.svg
Узнагароды

ЧССР:

Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Пераможнага лютага

СССР:

Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі

Іншыя краіны:

Ордэн «Перамога сацыялізму»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Хонекер, Гусак, Ульбрыхт

БіяграфіяПравіць

Густаў Гусак нарадзіўся ў сям'і рабочага. У 16 гадоў стаў сябрам арганізацыі камуністычнай моладзі, калі вучыўся ў гімназіі ў Браціславе. У 1933 годзе, будучы студэнтам-юрыстам, стаў сябрам Кампартыі Чэхаславакіі. У 1938 годзе ажаніўся з актрысай Магдай Лаквенцавай. Падчас Другой сусветнай вайны выступаў супраць марыянеткавай славацкай фашысцкай дзяржавы, чатыры разы арыштоўваўся. Смутным фактам у яго біяграфіі ў гэты час з'яўляецца яго цеснае сяброўства з лідарам славацкіх фашыстаў Аляксандрам Махам і іх сумесная паездка ў акупаваны СССР у Катынь. Гусак пасля сцвярджаў, што Мах прымусіў яго паехаць пры дапамозе пагроз. Падчас антыфашысцкага Славацкага народнага паўстання быў намеснікам старшыні Славацкай Народнай Рады, якая каардынавала паўстанне. У 1948 годзе пасля дзяржаўнага перавароту і прыходу камуністаў да ўлады зрабіў хуткую кар'еру, але ў 1950 годзе быў абвінавачаны ў «буржуазным нацыяналізме» і ў лютым 1951 года арыштаваны. У 1954 годзе быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення, на працэсе не прызнаў віну. Пакаранне адбываў разам з Аляксандрам Махам і іншымі былымі сябрамі фашысцкага ўрада Славакіі. У 1960 годзе прэзідэнт Новатны амнісціраваў Гусака, а ў 1963 годзе поўнасцю рэабілітаваў.

У 1960-х — адзін з маладых рэфарматараў Кампартыі ЧССР, гарачы прыхільнік Дубчака, выступаў супраць умяшання СССР у справы Чэхаславакіі. На маскоўскіх перамовах у жніўні 1968 года Гусак «прагматычна» змяніў курс і стаў прыхільнікам Брэжнева.

У 1969 годзе становіцца Першым сакратаром Камуністычнай партыі Чэхаславакіі, у 1971 становіцца Генеральным сакратаром. Курс Гусака атрымаў назву «нармалізацыі», гэта значыць ліквідацыі наступстваў палітычных рэформ, зробленых падчас Пражскай вясны, што кампенсавалася эканамічнымі стымуламі. У кіраўніцтве КПЧ наступіў застой — склад ЦК і Палітбюро амаль не змяніўся з 1971 па 1989 год. У 1975 годзе стаў прэзідэнтам ЧССР.

У 1987 годзе сышоў у адстаўку з пасады Генеральнага сакратара ЦК КПЧ (яго змяніў Мілаш Якеш), аднак захаваў пасаду прэзідэнта ЧССР. Пасля аксамітнай рэвалюцыі 1989 года Гусак даручыў Марыяну Чалфе скласці «Урад народнай згоды» і сышоў у адстаўку. Новым прэзідэнтам быў абраны дысідэнт Вацлаў Гавел.

Узнагароджаны вышэйшымі ўзнагародамі Чэхаславакіі і іншых сацыялістычных дзяржаў.

Зноскі

  1. а б Gustav Husak // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Gustáv Husák // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Гусак Густав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Gustáv Husák // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Record #118554956 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

СпасылкіПравіць