Густаў Клімт
Густаў Клімт (ням.: Gustav Klimt; 14 ліпеня 1862[1][2][…], Вена, Аўстра-Венгрыя[3][4] — 6 лютага 1918[1][2][…], Вена, Аўстра-Венгрыя[3][5][…]) — аўстрыйскі мастак, адзін з найвядомейшых прадстаўнікоў венскага мадэрну. Галоўным прадметам яго творчасці было жаночае цела, і большасць яго прац адрознівае адкрыты эратызм.
Густаў Клімт | |
---|---|
ням.: Gustav Klimt | |
Імя пры нараджэнні | Gustav Klimt |
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1862[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лютага 1918[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ernst Klimt[d] |
Маці | Anna Klimt[d] |
Дзеці | Gustav Ucicky[d], Otto Zimmermann[d] і Gustav Zimmermann[d] |
Род дзейнасці | мастак, дызайнер, графік, рысавальнік, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | мадэрн, рэлігійнае мастацтва[d][4], гістарычны жывапіс[4], пейзаж[4], партрэт[4], бытавы жанр[4] і фігурка[d][4] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сімвалізм[7][5] і мадэрн[5] |
Уплыў | Ferdinand Laufberger[d], Julius Victor Berger[d], Michael Rieser[d], Ludwig Minnigerode[d] і Karl Hrachowina[d] |
Уплыў на | Эган Шыле |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Віла Рамана[d] (1905) Q26709112? (1890) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДзяцінства і адукацыя
правіцьНарадзіўся ў венскім прадмесці Баўмгартэн 14 ліпеня 1862 года ў сям’і мастака-гравёра і ювеліра Эрнэста Клімта. Густаў быў другім з сямі дзяцей — трох хлопчыкаў і чатырох дзяўчынак[8]. Клімтаў бацька быў выхадцам з Багеміі і гравёрам па золаце, маці, Ганна Клімт, народжаная Фінсцэр, спрабавала, але не змагла стаць музыкантам. Большую частку свайго дзяцінства Клімт правёў у беднасці, бо эканамічная сітуацыя ў краіне была цяжкая, і яго бацькі не мелі сталага месца працы. Усе тры сыны Эрнэста Клімта сталі мастакамі.
На першым часе Густаў вучыўся маляваць у бацькі, затым з 1876 года — у венскім мастацка-рамесным вучылішчы пры Аўстрыйскім музеі мастацтва і прамысловасці, у якое ў 1877 годзе таксама паступіў і яго брат Эрнст. Густаў Клімт навучаўся там да 1883 года і спецыялізаваўся на архітэктурным жывапісе. Узорам для яго ў гэты перыяд быў мастак гістарычнага жанру Ганс Макарт. У адрозненне ад шмат якіх маладых мастакоў, Клімт пагадзіўся з прынцыпамі кансерватыўнай акадэмічнай адукацыі. З 1880 года Густаў, яго брат Эрнст і іх мастак Франц Мач працавалі разам, аздаблялі фрэскамі тэатры ў Райхенбергу, Рыека і Карлавых Варах (гарадах аўстра-венгерскай правінцыі). У 1885 годзе яны працавалі над афармленнем венскага будынка «Бургтэатра» і Мастацка-гістарычнага музея. У 1888 годзе Клімт атрымаў узнагароду ад імператара Франца Іосіфа — «Залаты Крыж» за заслугі ў мастацтве. Ён таксама стаў ганаровым членам Мюнхенскага і Венскага універсітэтаў.
У 1892 годзе бацька і брат Эрнст паміраюць, і на Густава накладаецца фінансавая адказнасць за сям’ю. Апрача таго, гэтыя падзеі адбіліся на яго мастацкім поглядзе, і ў хуткім часе ён пачаў развіваць глыбока індывідуальны стыль. У пачатку 1890-х мастак сустракае Эмілію Флюгэ, якая, нягледзячы на яго адносіны з іншымі жанчынамі, заставалася яго спадарожніцай да канца дзён.
Венскі сецэсіён
правіцьКлімт ў 1897 годзе стаў адным з заснавальнікаў і прэзідэнтам Венскага сецэсіёна і часопіса «Ver Sacrum (часопіс)» (Вясна Свяшчэнная), які выдаваўся групай. Ён заставаўся ў групе да 1908 года. Першапачаткова мэтамі сецэсіёна былі наладжванне выставак для маладых мастакоў, якія малююць у незвычайным стылі, прыцягненне найлепшых работ замежных мастакоў у Вену, і папулярызацыя работ членаў групы дзякуючы часопісу. Група не мела маніфесту, і яна не спрабавала выпрацаваць агульны стыль: у ёй суіснавалі натуралісты, рэалісты і сімвалісты. Урад падтрымаў іх намаганні і здаў ім у арэнду ўчастак гарадской зямлі для пабудовы выставачнай залы. Сімвалам групы была Афіна Палада — сімвал правасуддзя, мудрасці і мастацтва.
З пачатку 1890-х гадоў Клімт штогод адпачываў разам з сям'ёй Флеге на возеры Атэрзэе і стварыў там мноства пейзажаў. Па стылі пейзажы Клімта падобныя да яго маляваных фігур, яны ўтрымліваюць тыя ж элементы дызайну. Пейзажы Атэрзэе настолькі ўдала ўкладзеныя ў плоскасць палатна, што часам мяркуюць, што Клімта разглядаў іх у тэлескоп[9].
У 1894 годзе Клімт атрымаў заказ на стварэнне трох карцін для ўпрыгожвання столі галоўнага будынка Венскага універсітэта. Карціны «Філасофія», «Медыцына» і «Юрыспрудэнцыя» былі скончаны да 1900 году. Іх рэзка крытыкавалі за тэматыку, якую называлі «парнаграфічнай». Клімт змяніў традыцыйныя алегорыі і сімвалы ў новую мову, з вялікім націскам на эротыку, і таму больш раздражняльны кансерватыўных гледачоў. Незадаволенасць выказвалі усе колы - палітычныя, эстэтычныя і рэлігійныя. У выніку карціны не былі выстаўлены ў галоўным будынку універсітэта. Гэта быў апошні публічны заказ, які мастак пагадзіўся выканаць. Пасля гэтага карціны набылі прыватныя калекцыянеры, а калі Германія ў 1930-я гады захапіла Аўстрыю, нацысцкая дзяржава іх прысвоіла. У канцы вайны гэтыя працы перавезлі ў замак Імерхоф, але ў 1945 годзе ў гэту мясцовасць ўвайшлі саюзніцкія сілы, і адыходзячыя войскі СС падпалілі замак. Карціны загінулі. Усё, што сёння маем - гэта разрозненыя папярэднія накіды, дрэнныя чорна-белыя здымкі трох карцін і адна каляровая фатаграфія Гігеі з «Медыцыны». Яе бліскучыя залатыя і чырвоныя фарбы даюць уяўленне аб тым, калі магутна выглядалі гэтыя тры страчаныя творы мастацтва.
Карцінай «Аголеная ісціна» (1899) Клімта працягнуў выклік грамадскасці. Аголеная рудая жанчына трымае люстэрка ісціны, над якім змешчана цытата з Шылера: «Калі ты не можаш тваімі справамі і тваім мастацтвам спадабацца ўсім, спадабайся нешматлікім. Падабацца шматлікім - зло».
У 1902 годзе Клімт завяршыў «Бетховенскі фрыз» для 14-й выставы сецэсіёна. Фрыз уяўляў сабой частку помніка кампазітару і утрымліваў таксама манументальную размаляваную скульптуру працы Макса Клінгера. Фрыз прызначаўся толькі для выставы і быў выкананы непасрэдна на сцяне няўстойлівымі матэрыяламі. Пасля выставы фрыз быў захаваны, хоць і не выстаўляўся больш да 1986 года.
«Залаты перыяд»
правіць«Залаты перыяд» творчасці Клімта адзначаны пазітыўнай рэакцыяй крытыкі і з'яўляецца самым паспяховым для Клімта. Назва перыяду адбываецца ад пазалоты, якую мастак выкарыстаў ў многіх работах, пачынаючы з «Палаца Афіны" (1898) і «Юдзіф» (1901), але найбольш вядомай яго працай гэтага перыяду з'яўляецца «Пацалунак» (1907-1908). Залаты фон і сімволіка, блізкая візантыйскай, узыходзяць да мазаік Венецыі і Равенны, ўбачаных Клімтам падчас падарожжа па Італіі. У гэты ж час ён захапіўся дэкаратыўным мастацтвам ў стылі ар-нуво. У 1904 годзе ён з групай мастакоў атрымаў заказ на аздабленне палаца Стокле, які належыць бельгійскаму прамыслоўцу і які стаў адным з самых вядомых помнікаў ар-нуво. Клімту належаць дэталі упрыгожванняў сталовай, якія ён сам адносіў да сваіх лепшым дэкаратыўных твораў[10]. Паміж 1907 і 1909 гадамі Клімт выканаў пяць партрэтаў жанчын, апранутых у футра.
Клімт вёў даволі просты лад жыцця, працаваў ва ўласным доме, прысвячаў ўвесь час жывапісу (у тым ліку руху сецэсіона) і сям'і, і не знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах з іншымі мастакамі. Ён быў досыць знакаміты для таго, каб атрымліваць шмат прыватных заказаў, і меў магчымасці выбіраць з іх тое, што было яму цікава. Як і Радэн, Клімт выкарыстаў міфалогію і алегорыю для маскіроўкі сваёй глыбока эратычнай натуры, і яго малюнкі часта выдаюць сексуальную цікавасць да жанчын. Як правіла, яго мадэлі згаджаліся пазіраваць ў любых калі заўгодна эратычных палажэннях; многія з іх былі прастытуткамі.
Клімт вельмі мала пісаў аб сваім бачанні мастацтва ці сваіх метадах. Ён не вёў дзённіка, і пасылаў Флеге паштоўкі. У творы «Каментар на неіснуючы аўтапартрэт» ён сцвярджае: «Я ніколі не пісаў аўтапартрэтаў. Мяне значна менш цікаўлю я сам у якасці прадмета карціны, чым іншыя людзі, перш за ўсё жанчыны ... У мяне няма нічога асаблівага. Я мастак, пішучы дзень за днём з раніцы да ночы ... Хто хоча што-небудзь пра мяне ведаць ... павінен уважліва разгледзець мае карціны.»[11].
Асабістае жыццё
правіцьГустаў Клімт ніколі не быў жанаты, але ў яго былі шматлікія раманы. Яму прыпісваюць ад трох да сарака пазашлюбных дзяцей. У яго найбольш працяглых і блізкіх адносінах з жанчынай секс, магчыма, наогул адсутнічаў на думку біёграфаў.
Клімт пазнаёміўся з Эміліяй Флюгэ ў пачатку 1890-х, калі яе сястра Хелен выйшла замуж за Эрнста, брата мастака. Пасля смерці Эрнста Хелен вярнулася ў бацькоўскі дом разам з дачкой, апекуном якой быў прызначаны Густаў.
У 1904 годзе тры сястры Флюгэ заснавалі дом моды і зрабіліся вядучымі венскімі куцюр’е. Адаптуючы парыжскія моды да мясцовых густаў і ствараючы ўласныя мадэлі, сёстры апраналі самых элегантных і багатых жанчын Аўстрыі. Клімт ўнёс свой уклад у мадэлі Флюгэ і дапамог дэкараваць дэманстрацыйную залу.
Паступова Эмілія і Густаў сталі неразлучныя — прынамсі, у справах. Многія біёграфы і эксперты сумняваюцца ў тым, што ў іх быў раман. Эмілія ганарылася сваёй сучаснасцю, у асабістым жыцці ніхто ёй быў не ўказ і Клімт, падобна, ставіўся да яе як да роўнай яму асобы.
Яны былі настолькі блізкія, што апошнімі словамі Клімта былі: «Пашліце за Эміліяй».
Апошнія гады
правіцьУ 1911 годзе карціна Клімта « Жыццё і смерць» атрымала прыз на Сусветнай выставе ў Рыме. У 1915 годзе памерла яго маці. 6 лютага 1918 года Густаў Клімт памёр у Вене ад пнеўманіі, перад гэтым перанёс інсульт. Пахаваны на могілках Хітцынг у Вене. Мноства карцін засталіся ннезавыершанымi.
Спадчына
правіцьСто трыццаць пяць мільёнаў долараў было заплачана на аўкцыёне ў 2006 годзе за «Партрэт Адэлі Блох-Баўэр», напісаны Густавам Клімтам у 1907 годзе [12].
«Дама з веерам» (Dame mit Fächer) з выявай невядомай жанчыны была адной з дзвюх карцін, знойдзеных у майстэрні мастака пасля яго смерці ў 1918 годзе. 27 чэрвеня 2023 года на лонданскім аўкцыёне Sotheby’s апошняя завершаная карціна Густава Клімта прададзена за рэкордную для Еўропы суму 74 млн фунтаў стэрлінгаў.
Галерэя
правіць-
Юдзіф II. 1901. Галерэя сучаснага мастацтва. Венецыя
-
Афіна Палада. 1898. Гістарычны музей горада Вены. Вена
-
Залатыя рыбкі. 1901—1902. Прыватная калекцыя. Швейцарыя
-
Надзея I. 1903. Нацыянальная галерэя Канады. Атава
-
Вадзяныя змеі I (1904-1907)
-
Вадзяныя змеі II (1904-1907)
-
Тры ўзросту жанчыны. 1905. Нацыянальная галерэя сучаснага мастацтва. Рым
-
Сяброўкі. 1916-1917. Карціна знішчана пажарам ў 1945 годзе
-
Нявіннасць. 1913. Нацыянальная галерэя. Прага
-
Даная. 1907-1908. Музей Леапольда. Вена
-
Надзея II (1907-08). Галерэя сучаснага мастацтва. Нью-Ёрк
Зноскі
- ↑ а б в г Gustav Klimt
- ↑ а б в г Gustav Klimt — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б в г Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б в г д е ё ж RKDartists
- ↑ а б в г Gustav Klimt // Encyclopædia Britannica
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0
- ↑ Fliedl, Gottfried, page 230, 1994.
- ↑ Anselm Wagner: «Klimt’s Landscapes and the Telescope», Gustav Klimt Landscapes, pages 161—171. Prestel, 2002.
- ↑ Frank Whitford, Klimt, Thames and Hudson, 1990. p.103
- ↑ Frank Whitford, Klimt, Thames and Hudson, 1990. p.18
- ↑ Ланді Э. «Тайная жыццё вялікіх мастакоў», М. 2011, ISBN 978-5 — 98697-228-2. стр.200
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Густаў Клімт
- Рускамоўны сайт пра Густава Клімта. Архівавана 27 кастрычніка 2016.
- Галерэя карцін Густава Клімта
- Рускамоўны сайт пра Густаве Клімта. Рэпрадукцыі карцін, поўнае жыццяпіс
- Сайт мюзікла пра Густаве Клімта (на нем.) Архівавана 1 ліпеня 2013.