Густаў Кірхгоф
Густаў Роберт Кірхгоф (ням.: Gustav Robert Kirchhoff; 12 сакавіка 1824, Кёнігсберг — 17 кастрычніка 1887, Берлін) — адзін з вялікіх фізікаў XIX стагоддзя.
Густаў Кірхгоф | |
---|---|
ням.: Gustav Robert Kirchhoff | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1824[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 кастрычніка 1887[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, хімік, інжынер, матэматык |
Навуковая сфера | фізіка і механіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Франц Эрнст Нейман[d] і Otto Hesse[d] |
Вядомыя вучні | Эрнст Шродэр |
Вядомы як | адкрыў правілы Кірхгофа, закон выпрамянення Кірхгофа; распрацаваў метад спектральнага аналізу |
Член у |
|
Узнагароды | медаль Румфарда |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 12 сакавіка 1824 года ў Кёнігсбергу; з 1842 па 1846 г. вывучаў матэматыку і фізіку ў Кёнігсбергскім універсітэце, а ў 1847 годзе ўжо выступіў у якасці прыват-дацэнта ў Берліне; ў 1850-1854 гг., у якасці экстраардынарнага прафесара, чытаў лекцыі ў Брэслаўле, затым да 1874 года выконваў пасаду ардынарнага прафесара ў Гайдэльбергу, адкуль у 1875 годзе перайшоў у Берлін.
Аўтар навуковых прац па электрычнасці, оптыцы, механіцы і матэматычнай фізіцы.
Адкрыў заканамернасці працякання электрычнага току ў разгалінаваных ланцугах (1847, правілы Кірхгофа).
Увёў паняцце абсалютна чорнага цела і адкрыў (1859) адзін з асноўных законаў цеплавога выпрамянення — закон выпрамянення Кірхгофа.
Разам з нямецкім хімікам Р. Бунзенам распрацаваў метад спектральнага аналізу (1859) і адкрыў хімічныя элементы цэзій (1860) і рубідый (1861).
Член Берлінскай (1874) і замежны член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэмій навук (1862).
Памёр у Берліне 17 кастрычніка 1887 года.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118723146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 А. Гершун Кирхгоф, Густав Роберт // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XV. — С. 147.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118723146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118723146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ http://www.stadtentwicklung.berlin.de/cgi-bin/egab/eg.pl?fieldname=grab&search=messel&Search=Start
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive Праверана 12 сакавіка 2018.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.