Густынскі летапіс

Густынскі летапіс — усходнеславянскі летапісны звод канца XVI — пачатку XVII стст. Назва летапісу паходзіць ад Густынскага манастыра (у сяле Густыня, цяпер Чарнігаўская вобласць ва Украіне), дзе знаходзіўся яго спіс.

Звод асвятляе гісторыю ўсходнеславянскіх зямель, асабліва ўкраінскіх, ад легендарных часоў да 1597 года.

Гісторыя і змест правіць

Арыгінал Густынскага летапісу не захаваўся. Аўтарства і час напісання дакладна не ўстаноўлены. Адзін з даследчыкаў летапісу А. Яршоў выказаў меркаванне, што летапіс склаў у 16231627 гг. культурны і царкоўны дзеяч Захарыя Капысценскі. Захаваўся спіс, перапісаны ў 1670 годзе іераманахам Густынскага манастыра Міхаілам Ласіцкім. У прадмове да Густынскага летапісу перапісчык падкрэслівае значэнне для чалавека гістарычных традыцый яго народа, заклікае распаўсюджваць гістарычныя веды. Найбольш вядомыя спісы XVII ст.: Густынскі, Мгарскі і Архіўскі. Першая частка летапісу блізкая па змесце да Іпацьеўскага летапісу, 2-я (самастойная) частка, якая ахоплівае падзеі 13001597 гг., адрозніваецца кароткасцю[1].

Летапіс утрымлівае выкладанне ўсходнеславянскай гісторыі з часоў Кіеўскай Русі да 1597 года ўключна і мае назву «Кройники». Аўтар карыстаўся старажытнарускімі, польскімі, літоўскімі, візантыйскімі і іншымі вядомымі яму летапісамі і хронікамі, зрабіўшы на палях спасылкі на крыніцы, з якіх ён узяў фактычны матэрыял. Летапіс напісан мовай, блізкай да тагачасных жывых усходнеславянскіх гаворак. Апісанне ранніх падзей адзначана недакладнасцямі і скажэннямі; у гістарыяграфіі гэтая частка летапісу характарызуецца як «няпэўная па крыніцах кампіляцыя»[2] і «даволі позняя кампіляцыя з прэтэнзiямi на вучонасць»[3].

Аднак Густынскі летапіс не з'яўляецца простай кампіляцыяй з розных крыніц. Гэта арыгінальная гістарычная праца аб старажытнарускай гісторыі, палітыцы Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы і Асманскай імперыі, пра рабаўніцкія нападзенні крымскіх татар і туркаў на ўсходнеславянскія землі.

Заканчваецца Густынскі летапіс трыма самастойнымі часткамі: «Аб пачатку казакоў», «Аб укараненні новага календара», «Аб пачатку уніі». У апошнім раздзеле летапісец гнеўна крытыкуе вярхі праваслаўнага духавенства за тое, што яны заключылі з Ватыканам Берасцейскую царкоўную унію у 1596 годзе. Аўтар рашуча асуджае захопніцкую палітыку польскай шляхты і выступае супраць ворагаў сваёй айчыны.

Друкаваныя выданні правіць

Выдаваўся ў 1843 годзе ў дадатку да Іпацьеўскага летапісу і ў 2003 годзе Інстытутам рускай літаратуры (Пушкінскі Дом) Расійскай акадэміі навук у Пецярбургскім выдавецкім доме «Дмитрий Буланин» у томе 40 Поўнага збору рускіх летапісаў[4].

Некаторыя цытаты правіць

Слова «Украіна» ўпамінаецца толькі ў двух фрагментах у архаічнай форме «Украйна»:

О началѣ козаковъ. В лѣто 7024. 1516… В сие лѣто начашася на Украйнѣ козаки, о них же откуду и како начало свое прияша нѣчто речемъ «Аще и от начала своего сей нашъ народ руский бранми всегда употребляшеся… якоже в семъ лѣтописци естъ видѣти, донелѣ же през Батиа, татарского царя, иже землю нашу Рускую пусту сотвори, а народ нашъ умали и смири…» (л.164 об.)

Заўвагі да выдання т. 40 «Полное собрание русских летописей»

Жигмонтъ король… посла Прецлава Лянцкорунского на Украйну собрати люду и такожде Татаром пакостити. (л.165.)

Заўвагі да выдання т. 40 «Полное собрание русских летописей»

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Исторические источники XVII века
  2. А. Е. Пресняков. Лекции по русской истории, том 1. ГСЭИ, 1938. Стр. 94.
  3. Византийский временник. 1953. Стр. 213.
  4. Полное собрание русских летописей: Том 40. Густынская летопись. — СПб.: Дмитрий Буланин, 2003. (в пер.)

Літаратура правіць

  • Полное собрание русских летописей. Т. 2. СПб., 1843.
  • Полное собрание русских летописей: Том 40. Густынская летопись / Подг. текста Ю. В. Анхимюка, С. В. Завадской и др.; Ред. тома: В. А. Кучкин (отв. ред.), Л. Л. Муравьёва, А. М. Панченко(†). — СПб.: Дмитрий Буланин, 2003. — 202 с. — ISBN 5-86007-200-7.

Спасылкі правіць