Гутарка (часопіс)
«Гу́тарка» — часопіс, які выдаваў у 1975—1976 гадах на беларускай мове Мікола Ермаловіч пад псеўданімам Сымон Беларус. Выйшла каля 50 нумароў. Назва абрана таму, што ў XIX стагоддзі гутаркі былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку. Змяшчаў творы, якія не маглі быць апублікаваны ў афіцыйным друку з-за сваёй сацыяльнай і палітычнай накіраванасці.
«Гутарка» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Сымон Беларус |
Выдавец | Сымон Беларус |
Краіна | БССР |
Заснавана | 1975 |
Спыненне публікацый | 1976 |
Тэматыка | грамадска-палітычнае выданне |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | 1 раз у тыдзень |
Аб’ём | 1—5 с. |
Змест
правіцьВыданне фактычна было працягам рукапіснага часопіса «Падснежнік», чатыры нумары якога выйшлі ў 1963—1964 гадах. У XIX стагоддзі гутаркі былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку, таму Ермаловіч і абраў такую назву для нелегальнага часопіса. Часопіс выдаваў Мікола Ермаловіч пад псеўданімам Сымон Беларус. Дэвіз выдання — «Аб усім, што баліць». Справа знаходзіўся эпіграф у выглядзе радкоў з верша Янкі Купалы: «Толькі гутарка ходзіць такая…»[1]. Злева былі парадкавы нумар і дата выхаду. Аўтар рыхтаваў матэрыялы ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, друкаваў у Маладзечне і перадаваў ў Мінск Яўгену Куліку для памнажэння. Выданне друкавалася фарматам A4. Аб’ём аднаго нумара — ад адной да пяці старонак. У кожным нумары быў толькі адзін твор на злабадзённыя тэмы[2]. «Гутаркі» падзяляліся на празаічныя і паэтычныя[3].
Публікацыі
правіцьЧасопіс неаднаразова перавыдаваўся. Першая публікацыя часопіса з’явілася ў часопісе «Зрок» у 1993—1994 гадах. Яе апублікаваў Мікола Ермаловіч[4].
Ніжэй прыведзены публікацыі камплектаў выдання паводле артыкула Алега Дзярновіча:
- Ермаловіч, М. Аб усім, што баліць. Гутаркі // Зрок. — 1993. — № 2; 1994. — № 9.
- Аб усім, што баліць… Гутаркі // Полымя. — 2001. — № 9. — С. 151—183.
- Аб усім, што баліць. Гутаркі М. Ермаловіча // Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — С. 195—273.
- Аб усім, што баліць. Гутаркі // Ермаловіч, М. Выбранае / Мікола Ермаловіч; уклад., камент. К. Цвіркі; прадм. А. Грыцкевіча. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 525—550.
Распаўсюджванне
правіцьЧасопіс пашыраўся цераз майстэрню «На Паддашку»[5]. У майстэрню Мікола Ермаловіч прыносіў свае нумары, якія сябры асяродка чыталі і потым па магчымасці памнажалі. Найважнейшыя матэрыялы друкаваліся большай колькасцю экзэмпляраў. Іх памнажалі цераз сокавыціскалку, якая была пераабсталявана пад памнажальную машынку. Яўген Кулік у інтэрв’ю адзначае, што выданне акрамя майстэрні пашыралі і іншыя асяродкі[6]:
…хтосьці яшчэ пашыраў пэрыёдык, бо наша група магла надрукаваць няшмат, а складвалася такое ўражаньне, што “гутарак” ходзіць значна болей. |
Спадчына
правіцьБеларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва захоўвае найбольш поўны камплект выдання ў фондзе Міколы Ермаловіча[3][7]. Таксама вядома пра захоўванне нумароў у асабістым архіве мастака Аляксея Марачкіна (на падставе матэрыялаў з яго архіва была зроблена публікацыя ў часопісе «Полымя»)[8] і ў архіве грамадскага аб’яднання «Дыярыуш»[9]. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі знаходзяцца арыгіналы і копіі часопіса[10].
Выпускі
правіцьВыйшла каля 50 нумароў, частка з якіх была страчана[11].
Ніжэй прыведзены нумары выдання паводле публікацыі ў зборніку дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя Міколы Ермаловіча, які выйшаў у 2007 годзе:
- …І вось запрэгліся ўсе трое. Гутарка № 1. — 14 лістапада 1975. — 2 с.
- Быкоўскі на пасадзе. Гутарка № 2. — 21 лістапада 1975. — 4 с.
- Навошта свінні рогі? Гутарка № 3. — 28 лістапада 1975. — 1 с.
- З днём сталінскай канстытуцыі. Гутарка № 4. — 5 снежня 1975. — 2 с.
- Мова — сцяг народу. Гутарка № 5. — 12 снежня 1975. — 2 с.
- Прывесці да адпаведнасці. Гутарка № 6. — 19 снежня 1975. — 2 с.
- Таму, хто прачнуўся. Гутарка № 7. — 26 снежня 1975. — 2 с.
- Рагвалод і Рагнеда. Гутарка № 1 (8). — 2 студзеня 1976. — 3 с.
- Прычына нашых крыўд і бед. Гутарка № 2 (9). — 9 студзеня 1976. — 2 с.
- Няміга і Менск. Гутарка № 3 (10). — 16 студзеня 1976. — 2 с.
- Существительное. Гутарка № 4 (11). — 23 студзеня 1976. — 5 с.
- Не верце Еўтушэнкам. Гутарка № 5 (12). — 30 студзеня 1976.
- З чым ідзем да з’езду. Гутарка № 6 (13). — 6 лютага 1976. — 2 с.
- Кастусь Каліноўскі. Гутарка № 7 (14). — 13 лютага 1976. — 2 с.
- Мсціслаў не аднаго сціснуў. Гутарка № 8 (15). — 20 лютага 1976. — 2 с.
- Прадказанні, якія збыліся. Гутарка № 9 (16). — 27 лютага 1976. — 3 с.
- Інтэлігенцыя — вочы народу. Гутарка № 10 (17). — 5 сакавіка 1976. — 1 с.
- Пра змест і форму. Гутарка № 11 (18). — 12 сакавіка 1976. — 1 с.
- Ці страшная нам культура? Гутарка № 12 (19). — 19 сакавіка 1976. — 3 с.
- Нацыянальныя інтарэсы вышэй за ўсё. Гутарка № 13 (20). — 26 сакавіка 1976. — 2 с.
- Ты хочаш жыць для Беларусі. Гутарка № 14 (21). — 2 красавіка 1976. — 4 с.
- Цэнтралізацыя, дэцэнтралізацыя і дэмакратызацыя. Гутарка № 15 (22). — 9 красавіка 1976. — 2 с.
- Зноў цяжар. Гутарка № 16 (23). — 16 красавіка 1976. — 4 с.
- Скаргі. Гутарка № 18 (25). — 30 красавіка 1976. — 4 с.
- Чаму няма парадку? Гутарка № 20 (27). — 14 мая 1976. — 1 с.
- Цяжкасці і перспектывы. Гутарка № 21 (28). — 21 мая 1976. — 1 с.
- Сустрэча з Гогалем. Гутарка № 22 (29). — 28 мая 1976. — 2 с.
- Клім. Гутарка № 23 (30). — 4 чэрвеня 1976. — 1 с.
- Раней пан, цяпер план. Гутарка № 24 (31). — 11 чэрвеня 1976. — 1 с.
- Пра ідэалагічнае суіснаванне. Гутарка № 25 (32). — 18 чэрвеня 1976. — 2 с.
- У хвасце. Гутарка № 26 (33). — 25 чэрвеня 1976. — 2 с.
- Хатынь. Гутарка № 27 (34). — 2 ліпеня 1976. — 3 с.
- Пра мову і каўбасу. Гутарка № 28 (35). — 9 ліпеня 1976. — 2 с.
- Чужаземец. Гутарка № 30 (37). — 23 ліпеня 1976. — 4 с.
- Жыве Беларусь! Гутарка № 31 (38). — 30 ліпеня 1976. — 1 с.
- Самая нацыянальная. Гутарка № 32 (39). — 6 жнівеня 1976. — 2 с.
- Мы будзем добра жыць тады. Гутарка № 34 (41). — 20 жнівеня 1976. — 1 с.
- Гэта пры нас. Гутарка № 36 (43). — 3 верасня 1976. — 1 с.
- Гісторыя аднаго паэта. Гутарка № 38 (45). — 17 верасня 1976. — 2 с.
- Хіба яны правадыры? Гутарка № 39 (46). — 27 верасня 1976. — 1 с.
- Сцяганосцам Айчыны. Гутарка № 41 (48). — 8 кастрычніка 1976. — 2 с.
- Лёс ракі. Гутарка № 43 (50). — 22 кастрычніка 1976. — 1 с.
- Табе патрэбна воля. Гутарка № 46 (53). — 12 лістапада 1976. — 4 с.
Зноскі
- ↑ Алег Дзярновіч. Грамадская думка ў Беларусі 1960-х — 1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць // Палітычная сфера. — 2010. — № 15 (2). — С. 94. — ISSN 1819-3625.
- ↑ А. Г.. Чуйнаваньне ў валадарстве сну . Наша Ніва (3 студзеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2020. Праверана 31 жніўня 2021.
- ↑ а б Анатоль Валахановіч. “Гутаркі” Міколы Ермаловіча // Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — С. 198.
- ↑ Алег Дзярновіч. Грамадская думка ў Беларусі 1960-х — 1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць // Палітычная сфера. — 2010. — № 15 (2). — С. 94. — ISSN 1819-3625.
- ↑ Алег Дзярновіч. Грамадская думка ў Беларусі 1960-х — 1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць // Палітычная сфера. — 2010. — № 15 (2). — С. 97. — ISSN 1819-3625.
- ↑ На Паддашку. Пра Міколу Ермаловіча, “Гутаркі” і 1970-я . Наша Ніва (3 студзеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2020. Праверана 31 жніўня 2021.
- ↑ Ф. 444. Ермаловіч Мікалай Іванавіч, гісторык, літаратуразнавец, крытык. Воп. 1.(недаступная спасылка). Сайт БДАМЛіМ. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021. Праверана 31 жніўня 2021.
- ↑ Алег Дзярновіч. Грамадская думка ў Беларусі 1960-х — 1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць // Палітычная сфера. — 2010. — № 15 (2). — С. 95. — ISSN 1819-3625.
- ↑ А. Г. Чуйнаваньне ў валадарстве сну // Наша Ніва. — 3 студзеня 2001. — № 1 (210). — С. 3. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021.
- ↑ Людка Сільнова.. Мікола Ермаловіч. Чалавек з «каметнай арбіты» . Звязда (7 кастрычніка 2016). Праверана 31 жніўня 2021.
- ↑ Анатоль Валахановіч. “Гутаркі” Міколы Ермаловіча // Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — С. 197.
Літаратура
правіць- А. Г. Чуйнаваньне ў валадарстве сну // Наша Ніва. — 3 студзеня 2001. — № 1 (210). — С. 2—3. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021.
- Беларускі непадцэнзурны друк. Каталёг пэрыядычных ды працяглых выданьняў 1971-88 гадоў // Наша Ніва. — 18 лістапада 1996. — № 33 (71). — С. 10. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021.
- «Гутарка» // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1.
- «Гутарка» // Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990). Каталёг / Укладальнікі Юрась Лаўрык, Ларыса Андросік. — Менск: БГАКЦ, 1998. — С. 25—30. — 172 с. — ISBN 985-6012-58-9.