Гута (Крупскі раён)

вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Гу́та[1] (трансліт.: Huta, руск.: Гута) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ігрушкаўскага сельсавета.

Вёска
Гута
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 33 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230820016
Гута на карце Беларусі ±
Гута (Крупскі раён) (Беларусь)
Гута (Крупскі раён)
Гута (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Гута (Крупскі раён)

Гісторыя правіць

Вёска размешчана на дарозе, якой рэчыпаспалітаўская армія караля Стэфана Баторыя здзейсніла пераход да захопленнага маскоўскімі войскамі Полацка, каб пачаць яго аблогу ў 1579 годзе. Дарога праходзіла па ўмоўнай лініі Барысаў — Хацюхова — Халопенічы — Лукомль — Полацк, цяпер участак старой дарогі паміж вёскамі Хацюхова, Гута і Батуры старыя людзі называюць «Батуркай» або «Батурынскі шлях».[2]

Фальварак Гута вядомы з 1778 года як уласнасць пана Рашкоўскага. З 1790 года ў складзе маёнтка Шчаўры.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гута ў складзе Магілёўскага намесніцтва Расійскай імперыі. З 12 снежня 1796 года да 27 лютага 1802 года ў складзе Магілёўскага павета Беларускай губерні. З 27 лютага 1802 да 1861 года Гута ў Копыскім павеце Магілёўскай губерні. Да рэвалюцыі 1917 года вёска заставалася ў складзе Сенненскага павета Магілёўскай губерні.

У 1859 годзе Гута налічвала 43 селяніна: 16 мужчын, 22 жанчыны і 5 дваравых. Таксама ў архіўных крыніцах захавалася інфармацыя, што частка сялян Гуты былі «раскольниками беспоповщинской секты». Па перапісу 1897 года вядома, што ў суседскай вёсцы (слабадзе) Ваўкавыскі працаваў стараверскі малельны дом. Аднак да 1864 года гутчане лічыліся яшчэ за Бобрскім касцёлам і праваслаўным храмам у Шчаўрах, але пасля скасавання вёскі ў 1864 годзе, калі сялянам дазволілі набываць у мясцовага пана землі, Гута ўжо лічылася толькі за праваслаўнай царквою. Напрыклад, у гэты перыяд сяляне Гуты Галенка Халімон (Філімон) Цімохін разам са сваім сынам Сільвестрам і малодшымі братамі Данілам, Матвеем, Рыгорам, і іншымі сялянамі як упаўнаважаныя мясцовай сельскай грамады падпісалі Устаўную грамату пана Рашкоўскага аб набыцці яго зямель ў вёсцы Лашанцы. Выкупная пазыка на 49 гадоў складала 5013 рублёў 33 капейкі. Выплочвалі штогод па 6 % ад сумы: 300 рублёў 80 капеек.  

 
Калі ў 1859 годзе пан Юлій Рашкоўскі фінансаваў рамонт Пакроўскай царквы ў Шчаўрах, быў складзены падрабязны перапіс жыхароў маёнтка. Сяляне Гуты фігуруюць у ім двойчы.

Падчас паўстання 1863—1864 гадоў, як паведамляў 29 снежня 1863 года Аршанскай следчай каміссіі прыстаў 4-га стану Сенненскага павета Міхаіл Антонаў Шпунтаў «через деревню Пересеку графа Тышкевича, село Щавры, деревни Гута и Остров помещика Рошковского проходила шайка, которая читала крестьянам возмутительные прокламации и была разбита войсками Минской губернии в деревне Конюхове»[3].

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вёска Гута спачатку ўваходзіла ў склад Узнацкага сельсавета Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 1930-х і да 5 мая 1962 года Гута была ўжо ў Халопеніцкім сельсавеце[4].

У Нацыянальным архіве Беларусі захавалася інфармацыя (Фонд 1440, вопіс 3, справа 762), што да пачатку Другой сусветнай вайны ў Гуце было 34 дамы і 139 жыхароў. Падчас вайны было знішчана 28 дамоў і забіта 7 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Аляхновіч, А. Гісторыка-краязнаўчы альманах Друцка-Бярэзінскага Краю / А. Аляхновіч. — Крупкі, 2009. — 18 с.
  3. Матвейчык, Дз. Паўстанне1863-1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях: Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі / Дз. Матвейчык. — Мінск: выдавец А. М. Вараксін, 2014. — 330—331 с.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Спасылкі правіць