Гэлена Людвікаўна Раманоўская

Гэлена Людвікаўна Раманоўская (польск.: Helena Romanowska; 26 снежня 1908, Мінск — 17 мая 1980) — беларуская савецкая пісьменніца і перакладчыца польскай нацыянальнасці.

Гэлена Людвікаўна Раманоўская
польск.: Helena Romanowska
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 (26) снежня 1908[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 1980(1980-05-17)[5][4][…] (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Людвік Раманоўскі
Маці Францішка Раманоўская
Муж Станіслаў Пятровіч Шушкевіч
Дзеці Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, перакладчыца
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Скончыла Мінскі польскі педагагічны тэхнікум імя Б. Вясалоўскага (1929), Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (1934). Працавала настаўніцай у польскіх і беларускіх школах Дзяржынскага раёна і Мінска. Прадстаўніцай гэтак званага пакалення «маладых» пісьменнікаў, выхаваных пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, якія лічылі сябе «савецкімі палякамі».

Была членам Камсамола. Была членам Польскай секцыі Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў і Польскай секцыі Саюза пісьменнікаў БССР[6]. Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1934 года.

У 1932—1937 гадах працавала на Беларускім радыё, у польскамоўнай газеце «Orka», у 1944—1963 гадах настаўнічала ў Мінску.

Памерла 17 мая 1980 года ў Мінску. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска[7].

Творчасць

правіць

Дэбютавала ў друку ў 1929 годзе, друкавала вершы, апавяданні. Пісала на польскай мове. Творчасць Г. Раманоўскай апісвала перамены ў польскай супольнасці ў БССР[6], барацьбу старога і новага на вёсцы. Асобнымі кнігамі выйшлі аповесці «З вясною ў спаборніцтве» («Z wiosną w zawody», 1933), «Пахне зямля» («Pachnie ziemia», 1934), драматычная інсцэніроўка для дзяцей «W walce o Sowiety» (1934). Для твораў характэрна рамантычная ўзнёсласць.

Перакладала на польскую мову творы беларускіх пісьменнікаў, у т.л. аповесць П. Галавача «Спалох на загонах» (1933). На беларускую мову асобныя яе творы перакладалі С. Шушкевіч, В. Эрнест.

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/helena-romanowska Праверана 29 ліпеня 2022.
  2. http://ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/helena-romanowska Праверана 29 ліпеня 2022.
  3. а б https://www.wikitree.com/wiki/Romanowska-10 Праверана 29 ліпеня 2022.
  4. а б https://www.google.com/search?kgmid=/g/1217z07y Праверана 29 ліпеня 2022.
  5. Helena Romanowska // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  6. а б PSB
  7. Раманаў — Станкевіч – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.

Літаратура

правіць