Гэры Джонсан
Гэ́ры Эрл Джо́нсан (англ.: Gary Earl Johnson; нар. 1 студзеня 1953, Майнат) — амерыканскі бізнесмен, аўтар, палітык і кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Лібертарыянскай партыі на выбарах 2016 года. З 1995 да 2003 года займаў пасаду губернатара штата Нью-Мексіка як член Рэспубліканскай партыі, а ў 2012 годзе таксама з'яўляўся кандыдатам у прэзідэнты ад Лібертарыянскай партыі.
Гэры Джонсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Gary Johnson | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Bruce King[d] | ||||||
Пераемнік | Біл Рычардсан | ||||||
Нараджэнне |
1 студзеня 1953[1][2] (71 год) |
||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Gary Earl Johnson | ||||||
Бацька | Earl W. Johnson[d] | ||||||
Жонка | Dee Johnson[d] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | бакалаўр навук[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палітычная дзейнасць
правіцьЗаснаваў адну з найбуйнейшых будаўнічых кампаній Нью-Мексіка. Увайшоў у палітыку ў 1994 годзе, калі балатаваўся ў губернатары Нью-Мексіка з платформай, якая прадугледжвала зніжэнне падаткаў і барацьбу са злачыннасцю і абяцала «здаровы сэнс у падыходзе да вядзення бізнесу». Перамог на выбарах дзеючага губернатара ад Дэмакратычнай партыі Бруса Кінга, набраўшы 50% галасоў. Скараціў гадавы прырост бюджэту на 10%, у прыватнасці дзякуючы таму, што 200 разоў на працягу першых шасці месяцаў выкарыстоўваў губернатарскае вета.
У 1998 годзе быў пераабраны на пасаду губернатара, набраўшы 55% галасоў на выбарах. Падчас свайго другога тэрміну засяродзіўся на пытанні па рэформе школьных ваўчараў, а таксама на кампаніі па дэкрыміналізацыі марыхуаны. Падчас свайго знаходжання на пасадзе губернатара прытрымліваўся антыпадатковай і антыбюракратычнай палітыкі, выкарыстоўваючы права вета часцей, чым усе 49 іншых губернатараў разам узятыя. Пасля сканчэння тэрміну ў 2003 годзе сышоў з перадавых палітычных пазіцый.
У 2011 годзе распачаў прэзідэнцкую кампанію да выбараў 2012 года першапачаткова як рэспубліканец на лібертарыянскай платформе, падкрэсліваючы сярод асноўных пунктаў праграмы скарачэнне дзяржаўнага доўгу краіны, збалансаванне бюджэту, абарону грамадзянскіх свабод, ваеннага неўмяшання, замену падаходнага падатку на «FairTax» і апазіцыю да вайны супраць наркотыкаў. У снежні 2011 года зняў сваю кандыдатуру ад Рэспубліканскай партыі і перайшоў да Лібертарыянскай партыі, стаўшы афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты ад партыі ў маі 2012 года. На выбарах атрымаў 1,3 мільёна галасоў (0,99%), больш, чым усе астатнія другарадныя кандыдаты (якія не прадстаўлялі адну з дзвюх асноўных партый ЗША) разам узятыя, і больш, чым любы папярэдні кандыдат ад Лібертарыянскай партыі.
6 студзеня 2016 года зноў высунуў сваю кандыдатуру ў прэзідэнты ад Лібертарыянскай партыі да наступных выбараў, стаўшы кандыдатам у маі 2016 года разам з былым губернатарам штата Масачусетс Уільямам Уэлдам у якасці кандыдата на пасаду віцэ-прэзідэнта. Паводле апытанняў наблізіўся, але не дасягнуў парога ў 15%, неабходнага для ўдзелу ў восеньскіх дэбатах.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 ліпеня 2016.
- ↑ Tikkanen A. Gary Johnson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.