Гэтае цудоўнае жыццё

«Гэтае цудоўнае жыццё» (англ.: It’s a Wonderful Life) — амерыканская калядная фантастычная кінадрама рэжысёра Фрэнка Капры, прадстаўленая ў 1946 годзе. Фільм заснаваны на апавяданні Філіпа ван Дорэна Стэрна «Велічэзны падарунак» (англ.: The Greatest Gift), напісаным у 1939 і апублікаваным у 1945 годзе[11]. Дзякуючы частым тэлевізійным паказам у 1980-я гады і папулярнасці ў кінатэатрах фільм у ЗША рэгулярна праглядаюць у калядны перыяд.

Гэтае цудоўнае жыццёM:
англ.: It's a Wonderful Life
Постар фільма
Жанр рамантычная камедыя[d], фэнтэзійны фільм[3][4][…], драматычны фільм[3][5], флэшбэк-фільм[d], кінакамедыя, калядны фільм[d] і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Liberty Films[d] і RKO Pictures[d]
Працягласць 125 хв.
Бюджэт 3 180 000 $
Зборы 8 224 626 $[10] і 1 474 573 $[10]
Краіна
Мова англійская
Год 20 снежня 1946[1], 4 жніўня 1947[2], 7 студзеня 1947[1] і 17 красавіка 1947[1]
IMDb ID 0038650
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галоўны персанаж, Джордж Бейлі (Джэймс Сцюарт) — мужчына, які адмовіўся ад уласных мараў дзеля дапамогі іншым, і чыё немінучае самагубства наконадні Раства выклікае ўмяшанне яго анёла-ахоўніка, Кларэнса Одбадзі (Генры Трэверс). Кларэнс паказвае Джорджу лёсы ўсіх тых людзей, каму той дапамог, і як бы змянілася жыццё ў яго мястэчку Бэдфард Фолз, калі б Джордж не з’явіўся на свет.

Нягледзячы на нязначныя напачатку прыбыткі з-за высокага кошту вытворчасці і жорсткае канкурэнцыі ў час выхаду, фільм стаў класікай кінематографа[12][13]. У пракаце ён не дабраў нават 6,3 мільёнаў, неабходных дзеля самаакупнасці.

Намінаваны на пяць прэмій Акадэміі, у тым ліку за найлепшы фільм, уключаны ў 100 найлепшых амерыканскіх фільмаў усіх часоў Амерыканскага кінаінстытута[11] і займае 1-е месца ў спісе найбольш натхняльных амерыканскіх фільмаў усіх часоў[14].

Зноскі

  1. а б в Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 снежня 2022.
  2. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=14314&type=MOVIE&iv=Basic
  3. а б в г д е ё ж з і к л http://www.imdb.com/title/tt0038650/ Праверана 15 красавіка 2016.
  4. https://www.filmaffinity.com/en/film682814.html Праверана 15 красавіка 2016.
  5. а б в http://www.filmaffinity.com/es/film682814.html Праверана 15 красавіка 2016.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/la-vita-meravigliosa/4066/ Праверана 15 красавіка 2016.
  7. а б http://stopklatka.pl/film/to-wspaniale-zycie Праверана 15 красавіка 2016.
  8. а б в г д е ё ж з і к http://www.imdb.com/title/tt0038650/fullcredits Праверана 15 красавіка 2016.
  9. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  10. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 25 снежня 2022.
  11. а б AFI’s 100 Years… 100 Movies 10th Anniversary edition. American Film Institute. Праверана 15 ліпеня 2012.
  12. It’s A Wonderful Life Sequel in the Works. Time. Праверана 23 November 2014.
  13. It's a Wonderful Life. Encyclopedia Britannica. Праверана 15 ліпеня 2012.
  14. AFI’s 100 Years… 100 Cheers. American Film Institute. Праверана 15 ліпеня 2012.

Спасылкі правіць