Поль Гюстаў Дарэ (фр.: Paul Gustave Doré; 6 студзеня 1832, Страсбур23 студзеня 1883, Парыж, Францыя) — французскі гравёр, ілюстратар і жывапісец.

Гюстаў Дарэ
Paul Gustave Doré
Фатаграфія
Поль Гюстаў Дарэ. Фатаграфія Фелікса Надара
Імя пры нараджэнні Поль Гюстаў Дарэ
Дата нараджэння 6 студзеня 1832(1832-01-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1883(1883-01-23)[1][2][…] (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Францыя
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, карыкатурыст, мастак коміксаў, літограф, графік, мастак-гравёр, скульптар, рысавальнік
Месца працы
Жанр гістарычны жывапіс
Вучоба
Мастацкі кірунак рамантызм[7] і сімвалізм[8]
Уплыў на Эдуар Рыу[d]
Узнагароды
Knight Commander of the Order of Carlos III афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна knight of the Order of Saints Maurice and Lazarus
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць

правіць

Самавучка. 3 1848 публікаваў у гумарыстычных часопісах Парыжа вострахаракгарныя літаграфіі пра парыжскіх абывацеляў (сюіты «Розная публіка Парыжа», «Парыжскі звярынец»). Вядомасць прынеслі жывапісна-дынамічныя, гратэскна-выразныя, поўныя фантазіі і гумару ілюстрацыі да «Гарганцюа і Пантагруэля» Ф. Рабле (1854), «Свавольных апавяданняў» А. Бальзака (1855—56), «Боскай камедыі» Дантэ (1861), «Дон Кіхота» М. Сервантэса (1862—63), Бібліі (1864—66), «Страчанага раю» Дж. Мільтана (1865—66), «Басняў» Ж. Лафантэна, «Гісторыі крыжовых паходаў» Ж. Мішо, альбомаў краявідаў «Лондан» і «Іспанія». Гэтыя малюнкі гравіраваліся майстрамі школы тарцовай ксілаграфіі, якая ўзнікла пад уплывам Г. Дарэ. Вядомы і як скульптар (помнік А. Дзюма-бацьку ў Парыжы, 1882).

Зноскі

  1. а б в г Léonore databaseministère de la Culture.
  2. а б Gustave Doré
  3. Gustave Doré // Encyclopædia Britannica
  4. Доре Гюстав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Bauer P. Deux siècles d'histoire au Père LachaiseVersailles: 2006. — P. 290. — ISBN 978-2-914611-48-0
  6. Gabrielli D. Dictionnaire historique du Père-Lachaise — 2002. — P. 119. — ISBN 978-2-85917-346-3
  7. https://www.library.georgetown.edu/exhibition/romanticism-literature-music-and-art
  8. Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0

Літаратура

правіць
  • Дарэ // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Спасылкі

правіць