Гёльчтальбруке
Гёльчтальбруке (ням.: Göltzschtalbrücke) — самы вялікі ў свеце цагляны віядук. Гэты чыгуначны мост быў пабудаваны паміж 1846 і 1851 гг. Пры яго будаўніцтве была выкарыстана больш за 26 мільёнаў цаглін.
Гёльчтальбруке | |
---|---|
Каардынаты: 50°37′21″ пн. ш. 12°14′45″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | рэйкавы транспарт[d] |
Перасякае | Гёльч[d] |
Месца размяшчэння | |
Матэрыял | цэгла |
Колькасць пралётаў | 29 |
Агульная даўжыня |
|
Вышыня канструкцыі | 78 м |
Канструктар, архітэктар | Johann Andreas Schubert[d] |
Кошт | 6 600 000 Залатая марка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вышыня моста 78 метраў, даўжыня — 574 метры, шырыня ў аснове — 23 метры. Мост чатырохпавярховым, мае 29 пралётаў.
У цяперашні час мост з’яўляецца часткай хуткаснай магістралі Дрэздэн—Нюрнберг.
Мост праходзіць па даліне ракі Гёльч паміж гарадамі Мілаў і Нечкаў, за 4 км на захад ад горада Райхенбах-ім-Фогтланд (Саксонія), недалёка ад мяжы паміж федэральнымі землямі Цюрынгія і Саксонія каля горада Грайца.