Гёталанд або Ёталанд (шведск.: Götaland, Gothia, Gothland[1][2], Gothenland, Gotland[3], Gautland, Geatland) — гістарычная назва паўднёвай часткі Швецыі (назва ад паўночна-германскага племя гаўтаў, ці гётаў, ётаў, якія ў старажытнісці насялялі востраў Готланд). Адна з трох зямель Швецыі, якая складаецца з 10 правінцый. Геаграфічна знаходзіцца ў паўднёвай Швецыі, на поўначы мяжуе з зямлёй Свеаланд, з глухімі лясамі Тыведэн, Цюласкуг і Кульмардэн, якія ствараюць мяжу паміж дзвюма землямі.

Гёталанд

Займае 22 % плошчы краіны, дзе жыве амаль 50 % яе насельніцтва.

Зноскі

  1. Nuttall Encyclopædia of General Knowledge (1907)
  2. A translation of the Völsunga saga Архівавана 28 кастрычніка 2005.
  3. American Heritage Dictionary

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 212. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.