Гігін

пералік значэнняў у Вікіпедыі

Гі́гін (лац.: Hyginus) — імя шэрагу рымскіх дзеячаў культуры.

  • Гігін — Папа Рымскі з 136 па 140, святы.
  • Гай Юлій Гігін — рымскі пісьменнік эпохі Актавіяна Аўгуста; лічыцца аўтарам сачынення «De Astronomia» і зборніка «Fabulae»
  • Гігін Граматык («Каморнік») — рымскі пісьменнік эпохі імператара Траяна

Прозвішча правіць

Паходжанне прозвішча правіць

Паводле даследчыка беларускай антрапаніміі М. Бірылы, прозвішчы з коранем «Гіг-» (Гіга, Гігевіч, Гігель, Гігола) ёсць балцкай антрапанімічнай спадчынай — менавіта прозвішча «Гігель» паходзіць ад балцка-літоўскага «Гігеліс», а «Гігола» — ад «Гігуоліс»[1]. «Слоўнік літоўскіх прозвішчаў» называе такія прозвішчы, як Giga, Gigas, Gigis, Gigelis, Giguolis[2]. Ад адпаведных антрапонімаў паходзяць заходнелітоўскія (жамойцкія) тапонімы, у дакументах XVI ст. засведчаныя ў форме «Гігішкі», «Гігойці»[3] (< Gigiškės, Gigaičiai).

Заўвагі правіць

  1. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. — Мінск: Навука і тэхніка, 1969. — С. 108.
  2. A. Vanagas. Lietuvių pavardžių žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1985. — С. 422.
  3. И. Я. Спрогис. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. — С. 73.

Іншае правіць

  • Гігін — кратар на Месяцы, названы ў гонар Гая Юлія Гігіна.