Гідраксіды

(Пасля перасылкі з Гідраксід)

Гідраксіды (гідравокісы) — злучэнні аксідаў хімічных элементаў з вадой. Вядомыя гідраксіды амаль усіх хімічных элементаў; некаторыя з іх сустракаюцца ў прыродзе ў выглядзе мінералаў. Гідраксіды шчолачных металаў завуцца шчолачамі.

Гідраксіды шчолачных металаў, напрыклад гідраксід натрыю і калію, добра раствараюцца ў вадзе. Гідраксіды шчолачназямельных металаў, напрыклад гідраксід кальцыю (гашаная вапна) Ca(OH)2 ужо відавочна менш раствараюцца, а большасць іншых гідраксідаў металаў практычна не раствараецца ў вадзе.

Класіфікацыя

правіць

У залежнасці ад таго, ці з’яўляецца адпаведны гідраксід асноўным, кіслотным або амфатэрным, адпаведна адрозніваюць:

Тэрмін «гідраксіды» часта ўжываюць толькі ў стаўленні да асноўных і амфатэрным гідраксідаў.

Адрозніваюць мета- і орта-гідраксіды.