Гідраметэаралагічная абсерваторыя (Мінск)

Гідраметэаралагічная абсерваторыя — помнік архітэктуры, знаходзіцца ў Мінску на праспекце Незалежнасці.

Славутасць
Гідраметэаралагічная абсерваторыя
53°55′42″ пн. ш. 27°38′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Архітэктурны стыль канструктывізм[d]
Архітэктар Іван Іосіфавіч Валадзько
Дата пабудовы 1934 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000204шыфр 712Г000204
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудаваная ў 1934 годзе (архітэктар Іван Іосіфавіч Валадзько). Мае рысы стылю канструктывізму.

Архітэктура правіць

 
Беларуская геафізічная абсерваторыя, 1930. Іван Валадзько
 
Беларуская геафізічная абсерваторыя, 1930. Іван Валадзько

Трохпавярховы прамавугольны ў плане з рызалітамі і невялікім тамбурам мураваны будынак на высокім цокальным паверсе, арыентаваны фасадамі па баках свету. У кампазіцыі вылучаны аб’ёмы дзвюх лесвічных клетак (выступаюць у плане і ўзвышаюцца над дахам), верхнія пляцоўкі выкарыстоўваюцца для правядзення натурных гідраметэаралагічных вымярэнняў і маюць спецыяльнае абсталяванне. Фасады вырашаныя ў строгіх лаканічных формах. Паўднёвы фасад мае балконы на ўсю даўжыню будынка на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў. Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем рабочых памяшканняў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць