Гіенавыя (Hyaenidae) — сямейства млекакормячых атрада драпежных.

Гіенавыя

Паласатая гіена
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hyaenidae Gray, 1821

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621756
NCBI  9676
EOL  7672
FW  41020

Апісанне правіць

Даўжыня цела 55—165 см, хваста 20—33 см, маса 10—80 кг. Поўсць жаўтавата-шэрая ці брудна-бурая з плямамі і папярочнымі палосамі. Пярэднія канечнасці даўжэйшыя за заднія; шыя тоўстая, галава масіўная, зубы і сківіцы моцныя. Анальныя залозы выдзяляюць сакрэт з рэзкім пахам.

Пашырэнне правіць

Адрозніваюць 4 віды: паласатая гіена, бурая гіена, плямістая гіена, земляны воўк. Пашыраны ў Афрыцы, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўднёва-Заходняй Азіі. Жывуць пераважна ў паўпустынях і пустынях.

Асаблівасці біялогіі правіць

Нараджаюць 2—4 (зрэдку 6) дзіцянят.

Начныя драпежнікі, жывяцца пераважна мярцвячынай, нападаюць на дзікіх капытных, зрэдку на свойскую жывёлу.

Літаратура правіць