Гіжэнскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Гіжэнкаўскі сельсавет)

Гіжэ́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Гіжэнка.

Гіжэнскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слаўгарадскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гіжэнка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
15 студзеня 1965
Дата скасавання 22 лістапада 1963
Насельніцтва (2019) 836
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Аляксандраўскі сельсавет у складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Аляксандраўка. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гіжэнка, сельсавет перайменаваны ў Гіжэнкаўскі (Гіжэнскі) сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. 30 лістапада 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Целяшоўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Чавускага раёна. 22 лістапада 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Целяшы, сельсавет перайменаваны ў Целяшоўскі[2].

15 студзеня 1965 года цэнтр Целяшоўскага сельсавета Слаўгарадскага раёна перанесены ў вёску Гіжэнка, сельсавет перайменаваны ў Гіжэнскі[3]. 22 сакавіка 2007 года скасавана вёска Дашкаўка[4], 10 снежня 2009 года — вёскі Забалацце і Красны Акцябр[5].

Склад правіць

Гіжэнскі сельсавет уключае ў сябе 12 населеных пунктаў:

Скасаваныя населеныя пункты правіць

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1080 чалавек[6], з іх 94,0 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 1,0 % — армяне[7]. Станам на 2011 год у сельсавеце налічвалася 485 двароў, 1140 жыхароў. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 836 чалавек[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Решение Славгородского районного Совета депутатов от 22 марта 2007 г. № 2-13 Об упразднении сельского населенного пункта
  5. Решение Славгородского районного Совета депутатов от 10 декабря 2009 г. № 20-2 Об упразднении населенных пунктов района
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.