Гізела Бургундская

Гізела Бургундская (ням.: Gisela) (каля 950 — 21 ліпеня 1007 або 1006, Рэгенсбург) — герцагіня Баварыі і маці імператара Генрыха II. Была старэйшай дачкой караля Конрада Бургундскага з дынастыі Вельфаў, верагодна, ад яго першага шлюбу з Адэланай (Adelana). Пляменніца імператрыцы Адэльгейды, жонкі Атона I.

Гізела Бургундская
Нараджэнне каля 950
Смерць 21 ліпеня 1006[1]
Месца пахавання
Род Старшая галіна Вельфаў[d]
Бацька Конрад I[d][2]
Маці Адэлаіда[d][2]
Муж Генрых II Сварлівы[3]
Дзеці Генрых II Святы, Бруна[d][2], Гізела Баварская[2], Brigitta of Bavaria[d][2] і Arnoldo di Sassoni[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Шлюб Гізелы і Генрыха Сварлівага арганізавала імператрыца Адэльгейда[4], звязаная сяброўскімі адносінамі з маці Генрыха Юдзіфай. Вяселле адбылося, верагодна, улетку 972 года, заручыны, — магчыма, яшчэ ў 965 годзе. 6 мая 973 года Гізела нарадзіла старэйшага сына, Генрыха, будучага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Генрых Свавольны, які арганізаваў змову супраць Атона II з мэтай яго звяржэння, быў схоплены ў 978 годзе прыхільнікам імператара Атонам Швабскім. У Магдэбургу, куды быў дастаўлены баварскі герцаг, імператарам было прынята рашэнне канфіскаваць уладанні і маёмасць Генрыха. Герцаг быў сасланы ва Утрэхт, яго сям'я падзелена[5], дзеці адпраўлены ў розныя навучальныя ўстановы. Падчас зняволення мужа Гізела жыла ў Мерзебургу і, хутчэй за ўсё, не мела магчымасці прымаць удзелу ў выхаванні дзяцей[6].

Пахавана ў кафедральным саборы манастыра Нідэрмюнстэр ў Рэгенсбургу. На магіле Гізелы па замове яе дачкі быў усталяваны «крыж Гізелы».

Шлюб і дзеці

правіць

У шлюбе з Генрыхам Свавольным у Гізелы было трое дзяцей:

Біёграф Генрыха II Манфрэд Хёфер згадвае таксама пра яшчэ адну дачку Гізелы і Генрыха Сварлівага — Брыгіту, абатысу манастыра Святога Паўла ў Рэгенсбургу[7].

Зноскі

  1. Pas L. v. Gisela de Bourgogne // Genealogics — 2003.
  2. а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Хёфер 2006, с. 18.
  5. Хёфер 2006, с. 20.
  6. Хёфер 2006, с. 128—129.
  7. Хёфер 2006, с. 24.

Літаратура

правіць
  • Хёфер М. Император Генрих II = Kaiser Heinrich II / Пер. с немецкого М. В. Васиной. — М.: АСТ, 2006. — 285 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-17-029686-X.